Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Смаргоні

У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні з 2 па 4 студзеня прайшлі вакацыі з Богам для дзяцей з 1 па 5 класы.

На працягу трох дзён дзеці дзякуючы с. Валянціне Кот FMA, кандыдатам у аніматары і памочнікам аніматараў мелі магчымасць паразважаць над тэмай Божага Нараджэння.

Кожны дзень вакацый распачынаўся са святой Імшы. Пасля дзеці глядзелі ўрывак з фільма пра Божае Нараджэнне, а потым мелі час на разважане над тэмай дня падчас працы па групах.

У другі і трэці дзень маленькія вернікі мелі магчымасць пакалядаваць у дамах ксянздоў і сясцёр.

Вакацыі скончыліся слоўкам, якое ў тэатральнай форме прадставілі аніматары. Слоўкам арганізатары вакацый жадалі прыпомніць, як важна ўмець дзяліцца з іншымі людзьмі тым, што мы маем.

Канстанцін Урбанайць, SDB.by

для друку для друку