Жыхары Будслава распавядаюць пра град

У мінулы чацвер, 25 ліпеня, у Будславе прайшоў моцны град.

Стыхія нарабіла шмат шкоды людзям. Былі паламаныя платы, пабітыя вокны і аўтамабілі, ад гародаў амаль нічога не засталося. Месцамі нават пазрывала дахі. Па словах мясцовых жыхароў, найбольш пацярпела вёска Ілава.

Але тое, што можна было пабачыць у Будславе і навакольных вёсках, таксама ўражвае. Паразрываныя цяпліцы, пасечаны градам сайдынг, спляжаныя гароды, пазрыванае лісце, паваленыя дрэвы… Часамі здавалася, нібы нехта прайшоўся вялікім трымерам па наваколлі.

Месцамі град не растаяў нават праз суткі. Але лепш паслухаць саміх жыхароў.

Зміцер Лупач
У матэрыяле выкарыстаныя фота і відэа жыхара Будслава Віктара Лятко

для друку для друку