Жывёл асвячалі не толькі ў Гродне, але і ў Удзеле (+відэа)

udziela_franciszek05Манахі-францішкане вырашылі распаўсюдзіць гэты абрад і ў Віцебскай дыяцэзіі.

У дзень успаміну святога Францішка, які адзначаецца 4 кастрычніка, у Удзеле прайшоў фэст. Па словах пробашча парафіі айца Яраслава, абрад асвячэння жывёл праводзіўся ўпершыню ў Віцебскай дыяцэзіі. Вернікі пра яго амаль не ведаюць, таму на першы раз жывёл было мала. Але нам удалося паназіраць, як святар правёў асвячэнне каня.

udziela_franciszek39

Успамін святога Францішка адзначаецца 4 кастрычніка ў памяць таго, што ў гэты дзень у 1226 годзе святы Францішак Асізкі памёр. Гэта святы вызначаўся любоўю да ўсяго жывога, кожную жывую істоту ён лічыў Божым стварэннем. Гэта і стала прычынай таго, што на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону прыроды, які праходзіў у Італіі ў 1931 годзе, было вырашана адзначаць Сусветны дзень абароны жывёл менавіта 4 кастрычніка.

Францішак Асізкі заснаваў у свой час манаскі ордэн, які называецца па яго імені францішканскім. Прадстаўнікі гэтага ордэна айцы Яраслаў, Вальдэмар і Ян ужо шмат гадоў працуюць у Удзеле. Дзякуючы іх працы і ахвяраванням вернікаў удалося адрадзіць касцёл, які доўгі час стаяў закінуты, зрабіць прыгожай прыкасцельную тэрыторыю, пры касцёле стаіць помнік ненароджаным дзецям, дзейнічае ўнікальнае батлейка, тут захоўваюцца ўнікальныя старадрукі. Усяго і не пералічыш…

І вось у гэтым годзе манахі-францішкане вырашылі адрадзіць у Беларусі абрад асвячэння жывёлаў. Гэты абрад праводзіцца ўжо ў шматлікіх краінах свету, у тым ліку ў суседняй Польшчы. Спадзяёмся, што ён стане ў нас добрай традыцыяй.

Зміцер Лупач, тэкст і фота

Леанід Юрык, відэа

для друку для друку