- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

«Жыццё пад напружаннем»: рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў Браславе

[1]З 15 па 17 красавіка ў доме сясцёр Эўхарыстак у горадзе Браслаў адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, якія прайшлі пад назвай «Жыццё пад напружаннем».

На працягу гэтых дзён сёстры законныя, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек, дзяліліся з дзяўчатамі Словам Божым, дапамагалі знайсці адказы на самыя цяжкія жыццёвыя пытанні, стваралі цёплую сямейную атмасферу і падтрымлівалі ў хвіліны сумненняў.

Асноўнай тэмай рэкалекцый была тэма канфлікту. Канфлікт з самім сабой, з Богам, з іншым чалавекам вынікаюць адзін з аднаго. Як цяжка часам прызнацца самому сабе у некаторых думках, учынках, жаданнях, пачуццях, але, калі побач з табой Бог, ты здольны на ўсё. Трэба толькі даверыцца Госпаду, і Ён прыйдзе праз зачыненыя дзверы і адновіць цябе.
І, менавіта, айцец Аляксандр і сёстры Эўхарысткі дапамаглі дзяўчатам узмацніць веру ў Езуса і ўпусціць Яго ў жыццё кожнай з іх.

[2]

Падчас рэкалекцый кожны мог прыступіць да сакраманту споведзі, задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць асабістую малітву заступніцтва, праславіць Госпада, знайсці новыя знаёмствы, падтрымку ў цяжкія хвіліны. Ва ўтульнай атмасферы кожная магла дзяліцца сваім досведам, думкамі, хваляваннямі, пачуццямі.

Некаторыя пунткты праграмы дапамагалі сарганізаваць хлопцы, якія заўсёды былі гатовыя дапамагчы сваімі талентамі.

[3]

Упэўнена, што за гэтыя тры дні кожны адчуў любоў Божую і атрымаў асаблівую ежу для разважанняў і ўзмацнення душы.

Хвала Пану!

Алеся Кроп, eucharystki [7]