«Жыццё пад напружаннем»: рэкалекцыі для дзяўчат адбыліся ў Браславе

З 15 па 17 красавіка ў доме сясцёр Эўхарыстак у горадзе Браслаў адбыліся чарговыя рэкалекцыі для дзяўчат, якія прайшлі пад назвай «Жыццё пад напружаннем».

На працягу гэтых дзён сёстры законныя, а таксама айцец Аляксандр Жарнасек, дзяліліся з дзяўчатамі Словам Божым, дапамагалі знайсці адказы на самыя цяжкія жыццёвыя пытанні, стваралі цёплую сямейную атмасферу і падтрымлівалі ў хвіліны сумненняў.

Асноўнай тэмай рэкалекцый была тэма канфлікту. Канфлікт з самім сабой, з Богам, з іншым чалавекам вынікаюць адзін з аднаго. Як цяжка часам прызнацца самому сабе у некаторых думках, учынках, жаданнях, пачуццях, але, калі побач з табой Бог, ты здольны на ўсё. Трэба толькі даверыцца Госпаду, і Ён прыйдзе праз зачыненыя дзверы і адновіць цябе.
І, менавіта, айцец Аляксандр і сёстры Эўхарысткі дапамаглі дзяўчатам узмацніць веру ў Езуса і ўпусціць Яго ў жыццё кожнай з іх.

Падчас рэкалекцый кожны мог прыступіць да сакраманту споведзі, задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць асабістую малітву заступніцтва, праславіць Госпада, знайсці новыя знаёмствы, падтрымку ў цяжкія хвіліны. Ва ўтульнай атмасферы кожная магла дзяліцца сваім досведам, думкамі, хваляваннямі, пачуццямі.

Некаторыя пунткты праграмы дапамагалі сарганізаваць хлопцы, якія заўсёды былі гатовыя дапамагчы сваімі талентамі.

Упэўнена, што за гэтыя тры дні кожны адчуў любоў Божую і атрымаў асаблівую ежу для разважанняў і ўзмацнення душы.

Хвала Пану!

Алеся Кроп, eucharystki

для друку для друку