Жыхары ЗША сімпатызуюць Папу Францішку

Papa jpgФранцішак карыстаецца ў ЗША вялікай сімпатыяй, вынікае з даследавання, прадстаўленага 25 жніўня, Амерыканскім інстытутам грамадскай думкі.

У апытанні адносна Папы і Касцёла, праведзеным напярэдадні візіту Францішка ў ЗША, прыняў удзел 1331 амерыканец. Дзве траціны, 67% грамадзян ЗША, ацэньваюць Пантыфіка станоўча.

Каталіцкі Касцёл карыстаецца сімпатыяй 56% апытаных. Крыху іншым чынам выглядае рэйтынг сярод саміх католікаў: 90% з іх даюць самую высокую ацэнку Францішку, і 89% – Касцёлу.

На думку аўтараў апытання, так званы “эфект Францішка” застаецца на пастаянным узроўні. У той час як практыкуючыя католікі ў большасці прызналі, што ў апошнія гады іх адносіны да Каталіцкага Касцёла і веры палепшыліся.

Дзве траціны апытаных выказалі меркаванне, што Францішак верне людзей ва ўлонне Касцёла. Менш аптымістычна настроены людзі, якія адвярнуліся ад Касцёла. Толькі крыху больш за палову з іх (51%) лічаць, што Папа зможа матываваць людзей, каб зноў пачалі практыкаваць веру.

Большасць удзельнікаў апытання адчуваюць сябе лепш разуметымі Францішкам, чым сваімі біскупамі ў Злучаных Штатах. 80% амерыканскіх католікаў у апытанні прызналі, што Пантыфік бачыць і разумее патрэбы вернікаў. На гэтае ж пытанне ў адносінах да біскупаў ЗША станоўча адказалі 20% з іх.

Цікавую рэч заўважыў дырэктар Амерыканскага інстытутаа даследавання грамадскай думкі Роберт Джонс падчас прэзентацыі дакладу. Яго вынікі адлюстроўваюць выразны падзел у Каталіцкім Касцёле ЗША.

Адна частка – гэта белыя, у асноўным пажылыя людзі, якія пражываюць на паўночным усходзе краіны, другая – складаецца ў асноўным з выхадцаў з Лацінскай Амерыкі, маладых людзей з паўднёвага захаду краіны.

У агульнай складанасці, кожны другі амерыканец (52%), і кожны сёмы з дзесяці католік чулі, што ў верасні ў ЗША прыбудзе папа Францішак.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку