Жодзінская моладзь прапанавала маліцца ружанцам па скайпе

th9LZPDDQTКаталіцкая моладзь з парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне прапануе ўсім ахвотным кожны дзень разам маліцца ружанцовай малітвай па скайпе.

Супольную малітву на ружанцы ў фармаце рэальных сустрэчаў парафіяльным колам жодзінцы пачалі больш за год таму. Сярод ўдзельнікаў малітоўнага кола ёсьць як пастаянны ўдзельнікі, так і тыя, хто прыходзіць калі-некалі. Цяпер вернікі з Жодзіна вырашылі інтэграваць у сваё кола ўсіх, хто хацеў бы маліцца разам з аднадумцамі.

Штодзённая жывая малітва Святога Ружанца ў інтэрнэце праз Skype адбываецца у 22.00 у форме канферэнцыі ў Skype. Каб далучыцца да яе, трэба знайсці ў Skype лагін catholic.rosarium і дадаць сабе новы кантакт.

grodnensis.by

для друку для друку