Жанчына, якая жыве ў Ватыкане. Гісторыя жонкі гвардзейца швейцарскай гвардыі Ватыкана

Уяві, што твае дзеці ездзяць на роліках ці скейтах па вуліцах горада і вітаюцца з Папам Францішкам, і гэта – цалкам звычайная справа…

Магдалена Валынская-Рыэдзі з’яўляецца вядомай журналісткай з Польшчы, якая асвятляе навіны з Ватыкана. Яе незвычайная гісторыя, звязаная з Вечным Горадам, пачалася ў 2000 годзе падчас Сусветных дзён моладзі з Папам Янам Паўлам II. Будучы валанцёрам СДМ, Магда ішла праз плошчу св. Пятра і спытала аднаго з швейцарскіх гвардзейцаў ці яна ідзе ў правільным накірунку. Тады яна і не здагадвалася, што размаўляе са сваім будучым мужам…

— Вы жывеце ў месцы, дзе лунае надзвычайнае паветра, за сценамі Ватыкана. Ці гэта сапраўды іншы свет?

— Так, паўсядзённае жыццё па-за Бронзавай Брамай цалкам іншым свет. Думаю, што яго можна смела параўнаць з каралеўскім дваром, напрыклад. Ватыкан аддзелены ад Вечнага Горада высокай сцяной; яго брамы кожны вечар закрываюць і зноў адкрываюць у 6 гадзін раніцы. Дарэчы, закрываюць усю краіну.

Я – адна з прыблізна каля 400 свецкіх жыхароў, якія пражываюць тут, уключаючы ўсяго 30 жанчын. З аднаго боку, кожны дзень я адчуваю, што знаходжуся ў асаблівым месцы, і гэта адчуванне незвычайнае. Мы адчуваем клопат і павагу ад мужчын, асабліва ўлічваючы, што 110 з невялікай колькасці жыхароў тут – салдаты. Акрамя таго, тут знаходзяцца 150 агентаў паліцыі – Ватыканская жандармерыя – якія не жывуць у Ватыкане, але знаходзяцца тут 24 гадзіны ў суткі для таго, каб забяспечыць бяспеку ўсіх.

Жыццё ў Ватыкане праходзіць пад пастаяннай праверкай. У розных кутках і закутках маленькай краіны свету размешчана больш за 300 камер назірання. І ўсё гэта дзеля таго, каб забяспечыць бяспеку і абарону Папы, а таксама бяспеку ўсіх нас, хто жыве з ім па суседству.

Найбольшай перавагай для тых, хто жыве за сценамі Ватыкана, зʼяўляецца пастаяннае прысутнасць Папы Францішка і папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Мы бачымся тады, калі Папа Францішак праязджае на аўтамабілі на сустрэчы ці агульныя аўдыенцыі ў Апостальскім Палацы і тады, калі вяртаецца з падарожжаў. Шпацыруючы па Ватыканскіх садах, мы з дочкамі можам сустрэць папу на пенсіі Бэнэдыкта (на жаль, цяпер значна радзей, улічваючы тое, што з узростам яго сілы паступова памяншаюцца).

У Ватыкане я адчуваю сябе як дома. Гэта – адна вялікая сямʼя.

Я жыву тут ужо 15 гадоў і ведаю тут кожны каменьчык. Гэта – дакладна маё месца на зямлі. Яно ўнікальнае для мільёнаў каталікоў і людзей усяго свету, і адначасова – незвычайнае месца для мяне і тых, каго я люблю.

— Як праходзіць Вашае паўсядзённае жыццё ў Ватыкане?

— Штодня я памятаю пра тое, што Ватыкан зʼяўляецца не толькі мікраскапічнай краінай, у якой я купляю прадукты, хаджу з дзецьмі на перыядычныя медагляды да ўрача або езджу на ровары ў вольны час, але ён таксама зʼяўляецца сэрцам нашай веры, месцам, дзе жывуць лідэры нашага Касцёла. Менавіта таму для мяне натуральна прытрымлівацца тых правілаў, якія тычацца, напрыклад, вернікаў, якія ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі.

Мы не можам хадзіць па вуліцах Ватыкана з аголенымі плячыма, у кароткіх спадніцах або шортах, нават тады, калі летам у Рыме невыносная спякота і тэмпература перавышае паказчык 40 градусаў. Мы не можам шумець ці ладзіць шумныя вечарыны, на якіх госці танчаць і спяваюць да самай раніцы. Мы – дома, але ў той жа час мы знаходзімся ўнутры старажытных сцен, у цяні Апостальскага Палаца, паблізу Дома св. Марты, дзе жыве Папа Францішак. Менавіта таму трэба паводзіць сябе сціпла і з надыходам цемры захоўваць цішыню. Тут свет замірае; пульсуючая жыццё Вечнага Горада дасягае нас звонку, аднак застаецца ў іншым вымярэнні.

Наша жыццё, свецкіх вернікаў – мужчын і жанчын, зʼяўляецца цалкам нармальным. Хоць, яно прытрымліваецца рытму літургічнага каляндара і нацыянальнага каляндара Ватыкана.

Цалкам натуральна, што, напрыклад, Пяцідзесятніца тут зʼяўляецца выходным днём, або дзень успаміну заступніка Папы і гадавіна абрання Святога Айца. У гэтыя дні ўсе крамы і офісы зʼяўляецца закрытымі.

У нашай невялікай сямʼі швейцарскіх гвардзейцаў мы таксама святкуем святы і захоўваем традыцыі, звязаныя з самой гвардыяй, напрыклад, гадавіна заснавання маленькага і старэйшага вайсковага фармавання ў свеце, ці, напрыклад, дзень Святога Мікалая, альбо 1 жніўня – гадавіна заснавання Швейцарскай Канфедэрацыі. У такія святы мы ўсе збіраемся ў прыгожым двары, дзе нашы гвардзейцы звычайна штодня практыкуюцца. Мы сядзім за доўгімі сталамі, у цяні сярэднявечных бастыёнаў, а пасля афіцыйных прамоваў святкуем да позняга вечара. Вядома, заўсёды сціпла!

— Журналістыка стала Вашай працай і запалам. У рэтраспектыве, ці гэта свайго роду «асаблівая місія»?

— Я ніколі не верыла ў супадзенні, і мой карʼерны шлях у журналістыцы дакладна не быў выпадковасцю. Я заўсёды давяраю Божаму Провіду важныя справы ў маім жыцці. Так было і ў гэтым выпадку.

Нечакана да мяне патэлефанавалі і я атрымала прапанову. Гэта быў вялікі выклік. Павінна адзначыць, што я – вельмі амбіцыйная асоба ў мяне тры ўніверсітэцкія дыпломы і я ведаю некалькі моў, таму я падумала, што варта паспрабаваць хаця б дзеля таго, каб выпрабаваць сябе саму. Я таксама лічу гэтую працу асаблівай місіяй, у якой я магу сумяшчаць свой вопыт на тэлебачанні і маё жыццё ў Ватыкане, дзе ўсё відаць з зусім іншага пункту гледжання.

Я заўсёды хацела наблізіць Папу, Касцёл і Ватыкан да аўдыторыі, да сваіх суграмадзян, аднак мяне ніколі не пераставала зачароўваць магчымасць асвятляць і іншыя пытанні.

Галоўным выклікам была хваля міграцыі, якая сёння ўжо сціхла, аднак на працягу двух гадоў гэтая тэма была найбольш актуальнай у Італіі і Міжземнаморʼі. Я некалькі разоў наведвала Лампедузу і выходзіла ў адкрытае мора з італьянскай паліцыяй. Мы дапамагалі нелегальным мігрантам з узбярэжжа Лівіі дабрацца да берага. Гэта былі драматычныя выпадкі.

Я старанна сачыла за трагедыяй сірыйскіх бежанцаў у лагерах Лівана і Іярданіі. Я асвятляла наступствы землятрусаў у цэнтральнай Італіі ў 2016 годзе, а таксама ў гарах Абруца, дзе лавіна забрала жыццё 29 гасцей гатэля.

Асвятленне папскіх падарожжаў – вельмі важная сфера маёй працы.

Мне часта шанцуе ляцець тым жа самалётам з Папам Францішкам. І ўсе мы адчуваем, што зʼяўляемся адзінай супольнасцю: група ватыканістаў і ўсё папскіе суправаджэнне – кардыналы, біскупы і ахоўнікі. Усяго каля 140 чалавек. Такім чынам я падарожнічала ў Мексіку, Егіпет і Кракаў.
Гэта апошняе падарожжа застанецца адным з найбуйнейшых досведаў маёй журналісцкай працы. Як польскі карэспандэнт з Папам, я наведала маю радзіму падчас Сусветных дзён моладзі і рэпартажы, якія я рабіла з самых унікальных месцаў. І я была побач з Папам Францішкам.

Акрамя таго, я мела магчымасць паўдзельнічаць у начным малітоўным чуванні з Папам Францішкам на «Палях Міласэрнасці» з 2 мільёнамі прысутнай моладзі і 200 мільёнамі па ўсім свеце, якія прымалі ўдзел у чуванні з дапамогай сродкаў камунікацыі. Гэта было вельмі асаблівае чуванне, якое назаўжды застанецца ў маім сэрцы і памяці.

— Ці гэта дае Вам адчуванне рэалізацыі?

— Такі неверагодны вопыт дае мне вялікае задавальненне і пачуццё прафесійнай рэалізацыі. Але, без сумневу, як і кожная жанчына, я больш цешуся сваімі двума дачушкамі, 8-гадовай Марыяй і 10-гадовай Маланіяй. Яны даюць мне пачуццё сапраўднай рэалізацыі. Як мама, я – рэалізаваная асоба. Штодня мае дзяўчынкі ходзяць у швейцарскую школу разам з іншымі дзецьмі Папскай Швейцарскай гвардыі.

Для маіх дзяцей, якія тут нарадзіліся, жыццё ў Ватыкане зʼяўляецца чымсьці цалкам натуральным: яны ездзяць на роварах або роліках, падчас шпацыраў сустракаюць Папу і ўдзельнічаюць у розных урачыстасцях.

Я лічу, што гэта – выдатная школа жыцця, якая гарантуе глыбокую інтэлектуальную і духоўную фармацыю. Яна ўмацоўвае наш маральны характар, які, на маю думку, зʼяўляецца надзвычай важным у сучасным свеце.

Мы да гэтага часу падтрымліваем блізкі і шчыры кантакт з Папам Бэнэдыктам XVI. Мы наведваем яго ў рэзідэнцыі ў Ватыканскіх садах. Менавіта ён, яшчэ будучы кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам, блаславіў наша сужэнства 15 гадоў таму і менавіта ён ахрысціў нашых дзяцей. Ні я, ні мой муж, у той час і не думалі пра тое, што наш шлюб благаслаўляе будучы Папа. Блізкія адносіны паміж намі засталіся на працягу шматлікіх гадоў, і я лічу, што гэты шэраг надзвычайных падзей у маім жыцці ёсць вялікім Божым дарам.
І веру, што так і застанецца.

Івона Флісікоўская

Каталіцкі аглядач па матэрыялах Aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі