Жанчыне зусім не абавязкова прымаць пасвячэнне ў сан, каб быць «як святар»

mamaУжо шмат гадоў нам задаюць адны і тыя ж пытанні: ці трэба змяняць парадак св. Імшы, ці варта Каталіцкаму Касцёлу трымацца за цэлібат для святароў і, вядома ж, ці могуць жанчыны быць узведзены ў святарскі сан …

Пазіцыя Каталіцкага Касцёла, а таксама ўсіх астатніх традыцыйных Цэркваў, застаецца нязменнай: Хрыстос зрабіў апосталамі сваіх вучняў, але не Маці — Дзеву Марыю, не Марыю Магдалену, ці каго-небудзь з жанчын наогул. Святар ля алтара — гэта alter Christus, ён дзейнічае in persona Christi: праз святара да нас звяртаецца сам Езус Хрыстус. А Ён быў мужчынам — не жанчынай, і тым больш не бясполай істотай. Вядома, патрабаванне дапусціць жанчын да прыняцця дыяканскага, а затым і святарскага, сану спрабуюць апраўдаць недахопам святароў, а таксама патрабаваннямі роўнасці палоў. Але за ўсімі гэтымі гучнымі заклікамі неяк забываюцца, што кожная маці ўжо выконвае ролю святара!

Разгледзім падрабязней, у чым заключаюцца абавязкі святара. Ён абвяшчае Слова Божае. Ён здзяйсняе Святую Эўхарыстыю. Ён дабраслаўляе. Ён наведвае хворых. Ён суправаджае паміраючага. Але акрамя іерархічнага, службовага святарства, якое перадаецца з дапамогай пасвячэння ў сан, у Касцёле ёсць і ўсеагульнае святарства, асновай якога з’яўляюцца сакрамэнты хросту і канфірмацыі.

Калі маці моліцца разам з дзецьмі, яна таксама выступае ў ролі святара. Як часта на працягу дня можна знайсці такую магчымасць! Калі маці кропіць дзяцей асвячонай вадой і накладае знак крыжа ім на лбе, перш чым яны пакінуць дом, яна таксама выконвае адзін з абавязкаў святара. Калі маці распавядае дзецям пра падзеі Евангелля і «чытае» ім настаўленні, хіба не выступае яна тут у ролі прапаведніка з кафедры святара? Хіба словы маці не ўпадуць ў сэрца дзiцяцi глыбей, чым пропаведзь, пачутая ў касцёле? Калі маці бярэ з сабой на св. Імшу дзіця, хіба гэта не адін з абавязкаў святара прыцягваць паству? Яна, маці, дзеліць сваю веру з дзіцем, уводзіць яго, з любоўю, у сумесныя малітвы супольнасці, дзіця вырастае з разуменнем адзінства ўсіх веруючых.

Пры падрыхтоўцы да сакрамэнтаў хіба не маці не спаўняе самую галоўную ролю? Гэта яе святарскае пакліканне — падрыхтаваць душу дзіцяці да першай споведзі і да Першай Камуніі. Гэта маці працягвае нагадваць дзіцяці пра споведзь. Гэта маці вучыць дзіця з глыбокай пашанай прымаць святую Камунію. Гэта маці дапамагае дзіцяці зразумець усю веліч св. Імшы. Менавіта пасля такога выхавання ў любові, дзіця не будзе мець цяжкасцяў у рэгулярным наведванні нядзельнай св. Імшы, бо яно ведае: там яго чакае Хрыстос.

Калі дзеці бачаць спачуванне і дапамогу іх маці абяздоленым гэтага свету, яны вучацца міласэрнасці. Калі дзеці бачаць, з якой самаадданасцю іх маці даглядае за хворымі і старымі сваякамі, яны ўжо не змогуць гэтага забыцца. Хто асмеліцца адмаўляць, што гэта не святарскае служэнне? Разам з маці, дзеці наведваюць магілы родных, кропяць іх асвячонай вадой, чытаюць малітвы, даведаюцца аб сувязі паміж жывымі і памерлымі. Таму св. Імша за памерлых пасля такіх наведванняў могілак для дзяцей не з’яўляецца чымсьці незвычайным.

Усе пералічаныя прыклады — гэта прыклады святарскага служэння жанчыны ў свеце. Мы павінны прызнаць і паважаць гэтую частку паклікання жанчыны-маці. Усё вышэйсказанае ставіцца, вядома, і да бацькоў. Жанчыне зусім не абавязкова прымаць пасвячэнне ў сан, каб быць «як святары». Але гэта і не  і не прымяншае ў Касцёле тых, каго Гасподзь заклікаў да службовага святарства!

Людвіг Гшвінд, grodnensis.by

для друку для друку