Жанчына-эканаміст прэзентуе новую энцыкліку

REUTERS131677_ArticoloСярод асоб, якія 18 чэрвеня 2015 г. прадставяць новую энцыкліку “Laudato si’” папы Францішка будзе эканаміст Каралін Ву, старшыня Каталіцкай ініцыятывы дапамогі “Catholic Relief Services”. Пра гэта паведамілі 17 чэрвеня ў Ватыкане.

Каралін Ву далучыцца да трох іншых экспертаў, якія правядуць прэзентацыю папскага дакумента: нямецкага кліматолага Ханса Ёахіма Шэльнхубера, кардынала Пітэра Тарксана, старшыні Папскай рады “Iustitia et Pax”, і праваслаўнага Мітрапаліта Пергамскага Яна (Зізіўласа). Гэты грэка-праваслаўны іерарх з’яўляецца дэлегатам Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея I.

Каралін Ву з 2012 г. узначальвае “Catholic Relief Services” (Каталіцкую службу дапамогі). Вядомы часопіс “Foreign Policy” уключыў яе ў 2013 г. у спіс 500 самых уплывовых жанчын у свеце. Раней, з 1997 г. па 2011 г., Ву працавала у “Mendoza College of Business” пры Універсітэце Нотр-Дам у штаце Індыяна. Бюджэт “Catholic Relief Services” у 2014 г. склаў каля 600 мільёнаў еўра.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі