- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Здаровая, але хоча скарыстацца эўтаназіяй, таму што адчувае сябе непрыгожай. Драма эўтаназіі

[1]У Бельгіі перад вачыма СМІ адбываецца чарговая драма цывілізацыі смерці. 23-гадовая Келі з універсітэцкага горада Лювэн, якая церпіць на дэпрэсію, ужо сем месяцаў дамагаецца свайго права на эўтаназію.

Псіхолаг паведаміў ёй пра магчымасць эўтаназіі. Яе сям’я, у тым ліку яе сястра-блізнятка, даведаліся пра ўсю справу толькі некалькі дзён таму. Яе гісторыя нагадвае выпадак з 17-гадовай Ноа Потховэн з суседняй Галандыі, якая ў маі гэтага года скарысталася сваім правам на эўтаназію.

Праблемы і захворванне маладой галандкі былі звязаны з досведам згвалтавання. Фламандка Келі прыгожая, мае сям’ю і жаніха. Але пакутуе ад паралізуючай сарамлівасці. Калі я гляджу ў люстэрка, бачу пачвару, — распавядае яна журналістам. І як шмат маладых людзей яе ўзросту кажа, што яны проста сабе не падабаюцца.

Эўтаназія і  падтрыманае самазабойства — гэта правал для ўсіх.

[2]

Келі ў 23 гады (злева) і ва ў 11 год (справа)

Псіхолаг паведаміў ёй пра магчымасць эўтаназіі, якую прапануе закон аб эўтаназіі ў Бельгіі. Яна чакае на эўтаназію ўжо сем месяцаў, таму што для выканання смяротнай працэдуры неабходна станоўчае меркаванне двух псіхіятраў і аднаго ўрача агульнай практыкі. Яе сям’я, у тым ліку, яе сястра-блізнятка, даведаліся пра ўсю справу толькі некалькі дзён таму.

Справа фламандкі Келі выклікае зразумелыя спрэчкі ў Бельгіі. 2,4% усёй эўтаназіі ажыццяўляецца ў гэтай краіне па псіхалагічных прычынах. Па статыстыцы, кожны трэці чалавек, які звярнуўся з просьбай аб эўтаназіі з-за сваіх душэўных пакут, атрымлівае адабрэнне псіхіятраў.

[3]

Келі са сваім хлопцам Брэгтам

Справа Келі кантраверсійная, бо трапіла у СМІ. Гэты выпадак паказвае дэгенерацыю краю, які, замест таго, каб падаць руку тым, хто пакутуе, прапануе ім дапамогу ў самагубстве. Нагадаем, калі паўгады таму ў Галандыі 17-ці гадовая Ноа скарысталася сваім правам на эўтаназію, папа Францішак адказаў на яе смерць такімі словамі: «Эўтаназія і дапамога ў самазабойстве — гэта правал для ўсіх. У адказ мы павінны ніколі не пакідаць тых, хто пакутуе; не адмаўляцца ад іх, але атуліць іх клопатам і любоўю, каб аднавіць надзею».

Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by

Паводле deon.pl [4]