- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна выказванняў Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі

[1]Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-ім пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей спадара Гулякі Л.П. 2 лютага 2016 года, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:

  1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае безпадстаўна.
  2. Што датычыць Каталіцкай Тэалагічнай Акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгіставана [2], цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага Акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
  3. Іншыя ўзнятыя спадаром Гулякам Л.П. тэмы могуць быць абмеркаваныя пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

catholic.by [3]