Завяршыліся ўрачыстасці ў Росіцы

rosica117-8 жніўня 2015 года ў вёсцы Росіца, што ў Верхнядзвінскім раёне, прайшлі ўрачыстасці, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў а. Антонія Ляшчэвіча і а.Юрыя Кашыры. Як і кожны год, у гэтым свяце прынялі ўдзел пілігрымы з розных куткоў Беларусі. З Полацка, Барысава і Друі прыйшлі пешыя пілігрымкі, з Жодзіна і Барысава прыехалі на роварах, але было шмат і тых, хто прыехаў у гэты вельмі прыгожы і маляўнічы куток Віцебскай дыяцэзіі, каб памаліцца на месцы мучаніцтва ахвярных у сваёй службе Богу і людзям айцоў-марыянаў.

Вернікі прынялі ўдзел у многіх набажэнствах, сярод якіх былі Імша для пілігрымаў, нешпары, Акафіст да Багародзіцы, Эўхарыстыя апоўначы з працэсіяй на месца мучаніцтва, малітва праслаўлення, Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці НПМ, Літургія ўсходняга абраду, Святы Ружанец.

rosica02

rosica23

Тэме «Як жыць з алкаголікам?» была прысвечана фармацыйная сустрэча. Айцы-марыяне правялі сустрэчы з Божым словам, Касцёлам, а таксама падрыхтоўку да споведзі.

Святую Імшу апоўначы разам з прысутнымі святарамі канцэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У святочнай Літургіі таксама прыняў удзел Апостальскі візітатар грэка-каталіцкай Царквы архімандрыт Сяргей Гаек.

Апроч айцоў-марыянаў, якія працуюць у Беларусі, на свяце былі і марыяне з замежжа, а менавіта клерыкі разам з рэктарам семінарыі ў Любліне, якія сталі сапраўднымі пілігрымамі барысаўскай групы, а таксама дыяцэзіяльныя святары.

Урачыстыя св. Імшы сваімі спевамі ўпрыгожваў моладзевы хор з Барысава.

Свята завяршылася, а малітва ў Росіцы ў інтэнцыях, якія пакінулі тут пілігрымы будзе працягвацца.

Апякун санктуарыя благаслаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС сардэчна запрашае наведваць Росіцу часцей, а не толькі два разы ў год, і заўсёды чакае пілігрымаў.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота

Чытайце таксама:

Пілігрымы з Друі распачалі свой шлях у Росіцу>>
Перадапошні дзень пілігрымавання да Росіцы>>
Фотафакт. Незнаёмы мужчына пачаставаў марозівам 106 пілігрымаў>>
Апошнія кіламетры шляху да Росіцы. Фотарэпартаж>>
Кветкі на алтары ў Росіцы — плён працы рук біскупа Алега Буткевіча>>

для друку для друку