Завяршылася акцыя «Папа для Украіны»

Падведзены вынікі беспрэцэдэнтнай акцыі «Папа для Украіны». За два гады гуманітарнай ініцыятывы ахвяры вайны на ўсходзе краіны атрымалі дапамогу ў памеры 16 мільёнаў еўра.

Спецыяльна да гэтага быў прымеркаваны візіт у Кіеў кардынала Пітэра Тарксана, прэфекта Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты высокапастаўлены прадстаўнік Святога Пасаду засведчыў блізкасць Папы Францішка да ўкраінскага народа.

Дзякуючы сродкам, сабраным у касцёлах Еўропы, і фінансавым рэсурсам з асабістага фонду Папы дапамагчы атрымалася каля 16 тыс. чалавек.

18 лістапада ў архікатэдральным касцёле Кіева кардынал Тарксан маліўся за мір ва Украіне. У Сусветны дзень бедных ён таксама сустрэўся з бяздомнымі, пра якіх клапоцяцца Місіянеркі Божай Любові.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку