Заснавальнік сальватарыянаў будзе беатыфікаваны

19 чэрвеня Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты, паведамляе Беларуская рэдакцыя Vatican News.

Першыя тры дакументы тычацца прызнання цудаў, здзейсненых праз заступніцтва Слугаў Божых: аргентынскага францішканіна Мамэрта Эскью, (1826-1883); нямецкага святара кс. Францішка Марыя ад Крыжа (Ёгана Батысты Ёрдана, 1848-1918), заснавальніка Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) і кангрэгацыі Сясцёр Боскага Збаўцы (сальватарыянкі); а таксама венесуэльскага свецкага верніка Хасэ Грыгорыя Эрнандэса Цыснераса (1864-1919).

Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва тычыцца італьянкі, сястры Марыі Лаўры Маінэці (Тэрэзіны Эльзы), манахіні з кангрэгацыі Дачок Крыжа, Сясцёр св. Андрэя, забітай з нянавісці да веры ў 2000 г.

Святы Айцец ухваліў таксама дэкрэт аб прызнанні гераічнасці цнотаў мексіканскай манахіні Глорыі Марыі ад Езуса (Эсперансы Элізонды Гарсіі, 1908-1966) з кангрэгацыі з кангрэгацыі Місіянерак Катэхетак Бедных.

для друку для друку