Запрашаем у Глыбокае на «Андрэйкі: Welcome to the Касцёл»

Выступ гурта “TALITHAKUM” на «Андрэйках» у Глыбокім, 2018 год

Дыяцэзіяльнае душпастырства моладзі разам з парафіяй Святой Тройцы ў Глыбокім запрашаюць моладзь з Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі: Welcome to the Касцёл», якая адбудзецца 30 лістапада 2019 года ў Гарадскім Доме культуры (г. Глыбокае, вул. Камуністычная, 10).

Праграма:

16.00 – творча–актыўная частка;
17.30 – канцэрт гурта “TALITHAKUM” (г. Віцебск);
18.30 – дыскатэка;
20.00 — заканчэнне.

Арганізатары просяць да 25 лістапада паведаміць аб колькасці ўдзельнікаў па тэл. (Мтс+Viber) +37529 566-48-33 (кс. Алег) альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com

Дыяцэзіяльнае душпастырства запрашае моладзь падпісвацца на суполкі ў сацыяльных сетках (УКантакце, Instagram) і сачыць за навінамі.

для друку для друку