Запрашаем разважаць над нядзельным Евангеллем разам

Дарагія чытачы! Сайт catholicnews.by пачынае публікаваць разважанні на кожную нядзелю. Іх рыхтуе кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». 

Каментарый на сайце будзе з’яўляцца кожную суботу а 20-й гадзіне. Гэтыя разважанні таксама можна знайсці на старонках газеты «Каталіцкі Веснік».

Запрашаем разам духоўна рыхтавацца да нядзельнай св. Імшы і разважаць над Божым словам.

для друку для друку