Запрашаем на XXV грэка-каталіцкую пілігрымку Віцебск – Полацк – 2019

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да XXV Юбілейнай Пілігрымкі. Дэвіз пілігрымкі “Хрыстос жыве” – гэта тытул ліста Папы Францішка да моладзі свету.

Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня.

Расклад руху пілігрымкі

9 ліпеня, аўторак: Віцебск – Заронава (26 км)

07:00 – Боская Літургія ў грэка-каталіцкай царкве Уваскрасення Хрыстова (Віцебск, вул. 2-я Войкава 6 А)

09:00 – пачатак руху Пілігрымкі

17:00 – Заронава; начлег у залі каля музея

10 ліпеня, серада: Заронава – Шуміліна (18 км)

09:00 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Шуміліна: Боская Літургія ў рыма-каталіцкім Санктуарыі Маці Божай Фацімскай; начлег пры парафіі

11 ліпеня, чацвер: Шуміліна – Обаль (22 км)

07:30 – Боская Літургія ў храме Санктуарыя

09:30 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Обаль; начлег у школе

12 ліпеня, пятніца: Обаль – Гараны (20 км)

07:30 – Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы ў Обалі

09:30 – пачатак руху Пілігрымкі

18:00 – Гараны; начлег у школе

13 ліпеня, субота: Гараны – Струнне – Полацк (23 км)

07.30 – Боская Літургія

09.30 – пачатак руху Пілігрымкі

12:00 – Струнне, Паніхіда

16:00 – Полацак, царква Святой Сафіі

19.00 – Полацк, грэка-каталіцкая царква Святой Параскевы Полацкай

21:00 – Вячэрня; начлег пры парафіі

+ + +

У нядзелю – 14 ліпеня ў Полацку ля грэка-каталіцкага храму св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі” вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынку “вул. Бабушкіна”) святочная Боская Літургія пачнецца а 10:30.

Тэлефон для кантактаў: а. Зміцер (29) 675 29 97 Velcom

svjazep.org

для друку для друку