Запрашаем на францішканскія рэкалекцыі «Дрэва Жыцця»

krest_post jpgФранцішкане запрашаюць юнакоў (8 — 11 клас) прыняць удзел у рэкалекцыях “Дрэва жыцця”, якія будуць праходзіць з 21 па 23 сакавіка ў кляштары св. Антонія ў Івянцы.

Пачнуцца рэкалекцыі св. Імшою а 18.00 ў панядзелак, а закончацца абедам у сераду.

Усіх, хто прагне з францішканскімі святымі праз таямніцу Крыжа і радасць Уваскрасення пазнаваць шлях свайго жыцця, сардэчна запрашаем!

Дакладная інфармацыя: +375 29 556 77 98 (а. Яўген) +375 29 821 98 37 (бр. Павел)

grodnensis.by

для друку для друку