Запрашаем на фэст у гонар святога Андрэя Баболі ў Лучай

luchajЛучайская парафія сардэчна запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі, апекуна Палесся і Беларусі. Свята адбудзецца 16 мая. Пачатак у 15:00.

Праграма:

15:00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту;
15:30 — урачыстая святая Імша с удзелам супольнасці беларускіх чыгуначнікаў;
17:00 — адкрыццё парафіяльнага музея;
17:30 — святочны канцэрт з удзелам каталіцкага гурта «Laudans», артыстаў Шаркаўшчынскага РДК, беларускай спявачкі Валянціны Альшанскай, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака і Алега Сямёнава, беларускага спявака, лаўрэата прэміі «За духоўнае адрадженне», заснавальніка гурта «Чысты голас».

Усіх сардэчна запрашаем на свята!!!

luchai.by

для друку для друку