Запрашаем на чарговую сустрэчу «ВІНАГРАДНІКУ»

vinogradnikНапэўна мы ўжо шмат разоў чулі пра любоў, а не раз нават на сустрэчах «Вінаградніку».  Чарговы раз на гэтую тэму натхнілі мяне словы апостала Яна «дасканалая любоў праганяе страх».

Дух Святы нібы першы раз паказаў мне добра вядомыя словы. Што такое дасканалая любоў? Якая яна? Якой жа яна павінна быць, што нават страх адыходзіць? Ці мае сімпатыі, закаханне, эмацыйныя перажыванні на малітве — гэта дасканалая любоў? Я зразумеў — што дасканалая любоў проста так не прыходзіць. Гэта агромная праца, гэта доўгі працэс. Любоў дасканалая проста так не з’яўляецца. Трэба навучыцца любіць…

а. Аляксандр

Расклад сустрэчы:

9.00 Сняданне;

10.00 Ранішняя малітва;

10.30 Канферэнцыя I;

11.30 Канферэнцыя II;

12.45 Абед, вольны час;

13.30 Адарацыя, споведзь, размовы;

16.30 Святая Імша;

17.30 Вячэра;

18.30-21.00 Малітва благаслаўлення

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «ВІНАГРАДНІКУ». Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 07.05.2015 (чацвер).

Тэлефон для запісу:
+375 29 500 40 88 (МТС)

viartannie.org

 

для друку для друку