Запрашаем на Алімпіяду па веданні Св. Пісання! 

Паважаныя святары, асобы кансэкраваныя, браты і сёстры ў Хрысце! 
Дарагія дзеці! 

Запрашаем Вас прыняць удзел у Дыяцэзіяльным конкурсе па веданнні Святога Пісання! Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года і ўжо хутка, а менавіта 23 сакавіка 2019 г., адбудзецца яго першы парафіяльны этап.

У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці з каталіцкіх парафій Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 1 катэгорыя – дзеці ад 9 да 11 год уключна (могуць быць маладзейшыя); 2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 14 год уключна.

Асновай конкурсных матэрыялаў з’яўляецца Святое Пісанне Старога і Новага Запавету (любое кананічнае выданне). У 2019 годзе конкурс будзе праходзіць па зместу наступных кніг Святога Пісання: Кніга Быцця і Евангелле паводле Лукі.

Дзеці, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны ў бліжэйшы час звярнуцца да сваіх катэхетаў або пробашчаў.

Для ўдзелу ў конкурсе парафіі неабходна даслаць арганізатарам па электроннай пошце vitebsk.caritas@gmail.com запоўнены фармуляр для запісу з дадзенымі ўдзельнікаў да 01 сакавіка 2019 г. уключна.

Арганізатарам Дыяцэзіяльнага конкурса біблійных ведаў з’яўляецца Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Адкрыем разам моц і прыгажосць Божага Слова!

Даведкі па тэлефоне: +37529 815-09-06

для друку для друку