Запіс тэлепраграмы «24 пытанні» з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла

249 сакавіка ў эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь 24» гледачам прадставілі ўнікальны выпуск інфармацыйна-аналітычнага інтэрв’ю-праекта «24 пытанні»: упершыню ў адной студыі ў неафіцыйнай абстаноўцы сустрэліся кіраўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій краіны, каб пагаварыць пра тое, як разам абараніць і захаваць хрысціянскія каштоўнасці.

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел абмеркавалі шэраг пытанняў, прадыктаваных часам. Да прыкладу, як хрысціянскі свет ідзе да адзінства ў вырашэнні самых складаных праблем сучаснасці: генацыд хрысціян ў ісламскім Магрыбе, страта хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцяў на Еўрапейскім кантыненце, агрэсіўныя нападкі секулярнага грамадства на царкву — пра ўсё гэта і не толькі — глядзіце у выпуску праекта «24 пытанні».

для друку для друку