«Замовіць піцу ў Ватыкан? Гэта не тое!»: Папа Францішак даў інтэрв’ю аргентынскай газеце «La Voz del Pueblo»

Папа-Франциск-с-номером-аргентинской-газеты-La-Voz-del-Pueblo

Папа Францішак з нумарам аргентынскай газеты «La-Voz-del-Pueblo»

Пра гэта, і не толькі, гаворыцца ў доўгім і вельмі асабістым інтэрв’ю Папы аргентынскаму журналісту Хуану Берретта з «La Voz del Pueblo». Размова адбылася ў нефармальнай абстаноўцы ў доме св. Марты і працягвалася 45 хвілін. Пантыфік распавёў пра свае пачуцці ў дзень выбару на Пасад Святога Пятра, пра свае штодзённыя звычкі, а таксама пра тое, чаго яму ў Ватыкане не хапае…

«Ніколі! Ні прэзідэнтам, ні генералам, ні Папам я не марыў стаць!»

Папа Францішак распавёў у прыватнасці аб тым, што ён ніколі не марыў стаць прэзідэнтам, генералам або Папам, хоць «некаторыя дзеці і маюць такія мары». У 2013 годзе ён таксама не чакаў, што яго выберуць Пераемнікам св. Пятра: «Я меў у кішэні білет у Аргенціну, а на працоўным стале пакінуў няскончаную пропаведзь на Вербную нядзелю!». Святы Айцец таксама адзначыў, што не бачыў тады «моцнага кандыдата» і не ведаў, за каго галасаваць. «1 да 46 — так ангельскія букмекеры ацэньвалі мае шанцы стаць Папам», — смяецца Пантыфік. Яго лічылі асобай, якая можа паўплываць на выбар кардыналаў, перакананы Папа, аднак ён «і падумаць не мог», што намінуюць менавіта яго. «Газеты нават не друкавалі маіх фота», — зноў жартуе Святы Айцец. «На момант выбару мне было 76, акрамя таго, было шмат на самай справе годных кандыдатаў», — пераконвае ён.

Хоць Папа Францішак сцвярджае, што «гэта толькі плёткі», аднак ён быў у спісе «papabili» — верагодных кандыдатаў на Папу — ужо на папярэднім канклаве. Адзін з кардыналаў прызнаўся, што ў 2005 годзе кардынал Берголіа па колькасці галасоў быў другім пасля Ёзэфа Ратцынгера. «Мы выбралі Бэнедыкта XVI амаль аднагалосна. Было зразумела — Папам стане менавіта ён! Я быў задаволены выбарам», — распавёў Святы Айцец. У дзень выбару на Апостальскі Пасад, 13 сакавіка 2013 года, ён адчуваў «вялікі супакой». Святы Айцец распавёў, што ў момант, калі пачуў вынікі галасавання, маліўся на ружанцы. Запомніў таксама словы свайго сябра, кардынала Клаўдыё Хуммес, за некалькі хвілін да абвяшчэння канчатковых вынікаў: «Святы Дух дзейнічае, Ён пра ўсё паклапоціцца». Затым яго правялі ў закрыстыю, каб змяніць сутану і новаабраны Папа ўпершыню з’явіўся на балконе базілікі. «Я адчуваў глыбокі супакой, і словы плылі з сэрца», — успамінае ён.

70440226

Людзі добра на мяне ўплываюць!

На пытанне аб прычынах яго папулярнасці, Пантыфік адказаў: «Спачатку я не разумеў, чаму так адбываецца. Некаторыя кардыналы мне тлумачылі: «Людзі кажуць: «Мы яго разумеем!». «Я стараюся быць канкрэтным». Святы Айцец узгадаў аўдыенцыю, падчас якой казаў пра разведзеных бацькоў, якія робяць сваіх дзяцей закладнікамі сітуацыі. «Я люблю генеральныя аўдыенцыі, яны мне падабаюцца і з чалавечага, і з духоўнага пункту гледжання. Адчуваю, што маё жыццё запоўнена людзьмі. Я чую людзей. Для мяне гэта вельмі важна. Я стаў святаром, каб быць побач з людзьмі і радуюся гэтаму, — перакананы Пантыфік, — Псіхалагічна я не магу быць без людзей, не магу жыць самотна. Я быў бы дрэнным манахам».

Менавіта таму сваёй рэзідэнцыяй ён выбраў дом св. Марты. «У доме св. Марты 120 пакояў. 40 чалавек жывуць тут на кожны дзень. Яны працуюць у Ватыкане. Мне вельмі падабаецца харчавацца ў агульнай сталовай. Чатыры разы на тыдзень мы сустракаемся на св.Імшы», — распавядае Пантыфік.

Святы Айцец распавёў, што яму не хапае «выхадаў на піцу» і «спакой доўгіх шпацыраў па вуліцах горада». Рэпарцёр запэўніў, што піцу можна замовіць і ў Ватыкан, на што Пантыфік адказаў: «Замовіць піцу ў Ватыкан? Гэта не тое!»

«Праўда я наведваю парафіі, і не магу выйсці на шпацыр, — кажа ён, — Толькі ўявіце, што б пачало адбывацца, калі б Папа ўсё ж вырашыў прагуляцца па горадзе». Ён распавёў, як аднойчы адправіўся ў горад толькі з кіроўцам і забыўся зачыніць акно аўтамабіля. Падняўся шум, калі мінакі ўбачылі, што ўнутры Папа Рымскі, сабралася такая колькасць людзей, што аўтамабіль не мог рухацца далей.

Папа Францішак ужыў да сябе іспанскае слова «callejero» — чалавек горада. «Горад мяне зачароўвае. Глыбока ў душы я — жыхар горада. Я не змог бы жыць на вёсцы», — пераконвае ён. У Аргентыне ён часта ездзіў грамадскім транспартам, гэта дапамагала яму «зразумець, чым жыве горад».

Святы Айцец прызнаецца — пратаколы не любіць! Ён ведае, што яго абвінавачваюць у «адсутнасці дысцыпліны». Але нягледзячы на ​​тое, што лічыць «пратакол халодным», спрабуе яго выконваць «цалкам» падчас афіцыйных сустрэч.

Дзень пачынаецца ў 4.00!

Пантыфік распавёў, што звычайна ён ідзе да ложка ў дзевяць, чытае да дзесяці, калі адчувае, што вочы стаміліся, закрывае кнігу. Зараз, напрыклад, Папа Францішак чытае творы св. Сільвана з Афона. Спіць Пантыфік 6 гадзін за суткі. «Гэта цалкам дастаткова», — кажа ён. «Я прачынаюся без будзільніка», — працягвае Пантыфік. Раніцай не больш за 10 хвілін Папа чытае штодзённую «La Repubblica», паколькі гэтая газета апісвае жыццё людзей «сярэдняга класа». Ён таксама аднаўляе сілы дзякуючы адпачынку пасля абеду: «Без гэтага адпачынка я пакутую!». Ён засынае на сорак хвілін ці нават на гадзіну. «Павінен зняць абутак і прылегчы», — дзеліцца Пантыфік.

Ужо 25 гадоў Папа не глядзіць тэлебачанне, бо «паабяцаў Маці Божай з гары Кармэль». Вядома, што Папа — заўзятар футбольнага клуба «Сан Ларэнца» з Буэнас-Айрэса. Матчаў каханай каманды ён таксама не глядзіць. Тут на дапамогу прыходзіць … Швейцарская гвардыя. «Хто-небудзь з хлопцаў прыносіць мне газету з вынікамі матчаў і турнірнай табліцы штотыдзень», — кажа Папа.

2071581964

Папа Францішак плача?

Святы Айцец некалькі разоў казаў пра «дар слёз», «здольнасць спачуваць», таму карэспандэнт спытаў пра тое, што можа прымусіць плакаць яго. Пантыфік распавёў, што не можа заставацца абыякавым да чалавечага гора — «чалавечых драм». Ён прывёў прыклад апошняй сітуацыі з бежанцамі Рохінджа з М’янмы. «Яны адправіліся на лодках у адкрытае мора. Калі падышлі да ўзбярэжжа, атрымалі трохі вады і ежы і былі адпраўлены зноў у плаванне. Тысячы людзей правялі некалькі тыдняў у адкрытым моры ».

Невылечна хворыя дзеці могуць выклікаць слёзы Папы: «Гэта разбівае маё сэрца і дзівіць да глыбіні душы». «У такіх сітуацыях я пытаюся Бога:« Госпадзе, чаму яны, чаму не я?». Святы Айцец кажа: «Я плачу ўнутры». Папа прызнаўся, што ён ледзь не плакаў, калі нядаўна казаў пра пераслед хрысціянаў у Іраку. «Я не плачу на людзях», — кажа ён. Журналіст спытаў, чаму Папа не хоча, каб яго бачылі са слязамі на вачах. «Не ведаю, — адказаў Святы Айцец, — Адчуваю, што павінен ісці далей, валодаць сабой, панаваць над сітуацыяй»

Установы для выхавання непаўналетніх злачынцаў і турмы таксама не могуць пакідаць раўнадушным, лічыць Пантыфік. Знаходзячыся са зняволенымі, ён вяртаецца да думкі: «І я мог бы тут быць». «Ніхто не можа быць упэўнены, што ніколі не зрабіў бы злачынства, за якое можна быць вязнем», — перакананы ён, — Я пытаюся ў сябе: «Чаму я павінен у жыцці тое, чаго не было ў іх?».

Чаго баіцца Папа Рымскі?

«Я — цалкам не адчуваю страху. Я — чалавек рашучы. Я часта дзейнічаю, не думаючы пра наступствы», — распавядае пра сябе Пантыфік. Адносна верагоднага замаху, Папа спакойны: «Я ў руках Божых», — кажа ён. Папа ўсведамляе, што часта з’яўляецца гэта «прычынай галаўнога болю», бо часам ён можа сказаць «больш, чым варта». Францішак распавёў, што «заўсёды ёсць рызыка, што яго словы будуць вырваныя з кантэксту». «Часта праблемы ўзнікаюць таму, што я нешта сказаў, або чагосьці не сказаў. Да прыкладу, падчас майго візіту ў адну з парафій Остыі сустрэча з асобамі пажылога ўзросту арганізавалі ў школьным спартзале. Я адзначыў, што выглядае вельмі цікава, калі састарэлыя збіраюцца ў месцы, дзе звычайна праводзіць час моладзь. «Я вас разумею, я таксама ўжо стары. Маю свае хваробы і адчуваю боль», — звярнуўся я да сабраных. На наступны дзень усе газеты напісалі: «Папа Францішак прызнаў, што ён хворы».

Святы Айцец прызнаецца, аднак, што баіцца фізічных пакут: «Я змагу вытрымаць маральныя пакуты, маральную боль, але не магу трываць болю фізічнага. Магчыма прычына ў тым, што я перанёс аперацыю на лёгкіх у 19 гадоў». Ён адчувае цяжар свайго служэння: «Кожны, хто знаходзіцца на кіруючых пасадах, мяне зразумее». Папа Францішак апісвае свой стан як «сіндром канца навучальнага года»: інтэнсіўны графік, стомленасць як «пры падрыхтоўцы да іспытаў у выпускным класе».

Папа аб Радзіме

Святы Айцец называе Аргенціну «краінай перспектыў і страчаных магчымасцяў», цытуючы свайго папярэдніка, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Антоніа Квуараччына. Папа таксама кажа, што перастаў прымаць аргентынскіх чыноўнікаў, «бо яны пачалі выкарыстоўваюць візіты ў Ватыкан і фота з Папам у палітычных мэтах».

Папа ўбогіх або ўбогі Папа?

На пытанне, ці яму падабаецца, калі яго называюць Папам убогіх, Святы Айцец адказаў: «Езус прыйшоў абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім. Галечу нельга аддзяліць ад евангельскага вучэння. Гэта сэрца Евангелля. Пантыфік таксама ўбогі чалавек!»

Папа Францішак лічыць найвялікшым злом сёння «беднасць, карупцыю і гандаль людзьмі». «Пераадолець агульную беднасць немагчыма. Гэта высокі ідэал, утопія. Аднак я перакананы, менавіта ідэалы дазваляюць нам рухацца наперад. Вельмі сумна, калі маладыя людзі не з’яўляюцца ідэалістамі, — кажа ён. «Мы павінны памятаць аб трох рэчах, калі імкнемся нешта змяніць. Па-першае, мы павінны памятаць аб нашым мінулым, па-другое, рэальна ацэньваць актуальнае становішча рэчаў, і мець ідэалістычнае бачанне будучыні. Забыць уласную гісторыю азначае аддзяліцца ад каранёў, тады з намі адбудзецца тое, што і з любой раслінай — мы загінем». Папа паважае старых як «памяць» грамадства, таму падкрэслівае важнасць клопату пра іх. «Калі я не гляджу ў будучыню, вяду сябе як дрэнны менеджар, які не можа пабудаваць добрых планаў».

У канцы размовы Папа Францішак папрасіў аб малітве ў яго інтэнцыі: «Гэта тое, у чым я на самой справе маю патрэбу!»

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку