Залатая медалістка Алімпіяды: мой допінг — Ісус

alimpijada ryaЗалатая медалістка Алімпіяды ў Рыа Алмаз Аяна з Эфіопіі ўстанавіла сусветны рэкорд у бегу на 10 тыс. метраў, які апошні раз быў пабіты 23 гады таму.

Аяна прабегла адлегласць за 29:17:45, што на 15 секунд хутчэй папярэдняга рэкорду. Пасля перамогі некаторыя удзельніцы Алімпіяды абвінавацілі яе ва ўжыванні допінгу, кажучы, што залаты медаль даўся афрыканцы занадта лёгка.

Калі бягунку папрасілі даць адказ на абвінавачванні ва ўжыванні допінгу, яе словы здзівілі людзей: «Мой допінг — Ісус. Я крышталёва чыстая. Я мэтанакіравана трэніравалася. І я малюся Госпаду. А Гасподзь даў мне ўсё, абсалютна ўсё».

Гэта ўжо не першая медалістка цяперашняй Алімпіяды, якая адкрыта вызнае сваю хрысьціянскую веру і дзякуе за перамогі Богу.

katolik-gomel.by

для друку для друку