“Залатагорскі фэст” прайшоў у Мінску

залатагоркі-фэст_6-900x600У Мінску ў нядзелю 7 чэрвеня на тэрыторыі ля касцёла святога Роха на Залатой Горцы прайшоў “Залатагорскі фэст”. Удзел у ім узялі гурты “Рэха”, “Laudans” і евангелізацыйны музычны праект “Рыбы”.

Фэст быў прымеркаваны да заканчэння катэхетычнага навучальнага году.

залатагоркі-фэст_7-900x600 залатагоркі-фэст_23-900x600 залатагоркі-фэст_28-900x600

У перапынках паміж выступамі музыкаў прайшлі забаўляльныя гульні для дзяцей, якія прыйшлі на фэст. Апроч таго, падчас яго навучэнцы нядзельнай школы пры касцёле і валанцёры дабрачыннай місіі “Чыстае сэрца” атрымалі падзякі ад адміністратара парафіі ксяндза Юрыя Санько.

залатагоркі-фэст_17-900x600

залатагоркі-фэст_312-900x600

Больш фота Надзеі Гацак на Крыніца.інфо

для друку для друку