Зала Друку пра сітуацыю са злоўжываннямі ў Польшчы

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду адказаў на пытанне журналістаў адносна звароту польскіх вернікаў, які быў апублікаваны на старонках італьянскага выдання “La Repubblica”, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

635 падпісантаў звярнуліся да Папы з просьбай паспрыяць больш рашучым дзеянням Касцёла ў Польшчы ў барацьбе з выпадкамі сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх.

“Святы Айцец паінфармаваны аб звароце, ён моліцца за тых, хто яго скіраваў. Касцёл павінен рабіць усё магчымае, каб ужываліся кананічныя нормы, выкрываліся выпадкі злоўжыванняў, а адказныя за гэтыя цяжкія злачынствы былі пакараныя”, — сказаў Матэа Бруні.

для друку для друку