Законная сястра з закрытага манастыра стала доктарам касмічнай інжынерыі

kosmosСястра Бэнэдыкта ад Святога Аблічча, 32-гадовая законніца з Індыі, стала доктарам у галіне касмічнай інжынерыі. Яна атрымала ступень у прэстыжным Інстытуце абароны перадавых тэхналогій у Пуне, паблізу Мумбаі, паведамляе gosc.pl

Раней яна вучылася ў мясцовым універсітэце, займаючыся менавіта касмічнай інжынерыяй.

Яе доктарская дысертацыя тычылася звышгукавых рэактыўных рухавікоў унутранага згарання, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў транспартных сродках і звышгукавым прасторы. Тэарэтычна яны могуць скараціць час праезду паветраным транспартам у любое месца на Зямлі ўсяго да 90 хвілін.

Сястра Бэнэдыкта прызнае, што сустрэла Бога, працуючы над сваёй доктарскай. Яе чакала сур’ёзная карʼера інжынера, аднак падчас духоўных практыкаванняў у Пуне жанчына адчула пакліканне. Яна зразумела, што гэта перажыванне было «любоўю да Езуса», таму вырашыла «аддаць перавагу ў жыцці Яму, а не навуковай карʼеры».

Да кармелітак босых с. Бэнэдыкта ўступіла ў лютым 2015. Аднак генеральная настаяцельніца дазволіла ёй скончыць сваю доктарскую дысертацыю. Абарона гэтай працы была для сястры першым выхадам за вароты кляштара.

для друку для друку