Задай пытанне Мітрапаліту: Тадэвуш Кандрусевіч правядзе дыялог з моладдзю

7 лютага адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам “Дыялог з мітрапалітам”. Падчас сустрэчы арцыбіскуп адкажа на загадзя дасланыя пытанні. Сустрэча распачнецца святой імшой у Мінскай катэдры ў 18:30. Сам дыялог адбудзецца адразу пасля Імшы.

Дасылаць свае пытанні да арцыбіскупа просяць да 1 лютага на email: fides.minsk@gmail.com

— Пытанні не павінны мець на мэце ўзбагачэнне ўласнай эрудыцыі, напрыклад: чаму біскуп падчас імшы носіць вялікі “капялюш”. Пытайцеся аб тым, што вас сапраўды хвалюе і непакоіць! Калі на сустрэчы застанецца час, арцыбіскуп адкажа на пытанні, якія не былі дасланы загадзя, — паведамляюць арганізатары, душпастырства моладзі Мінска Fides.

Katolik.life

для друку для друку