Забаўляльны флэшмоб стаў папулярным сярод манахаў і манахінь (+відэа)

З кастрычніка 2016 года інтэрнэт захапіў чарговы флэшмоб, які праводзіцца з хэштэгам #mannequinchallenge.

Сутнасць у наступным: удзельнікі новага забаўляльнага марафону нечакана заміраюць пасярод якога-небудзь дзеяння, а чалавек з камерай здымае сцэну з усіх бакоў. У выніку ствараецца эфект таго, што нібы час спыніўся.

Вядома, што новую забаву прыдумалі школьнікі. Гэты флэшмоб яшчэ называюць «Эстафета Спыні Час» (#ЭстафетаОстановиВремя).

Флэшмоб хутка набірае папулярнасць і ў ім удзельнічаюць не толькі школьнікі, моладзь, звычайныя і знакамітыя людзі, але нават манахі і манахіні з розных краін.

Вось відэа некаторых з іх:

Сярод беларускіх католікаў удзел у марафоне прыняў музычны гурт «Laudans».

для друку для друку