«З усмешкай у школу»: “Карытас” у Глыбокім дапамог дзецям з малазабяспечаных сем’яў

glybokaje_caritas_akcja528 жніўня ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім паспяхова завяршылася чарговая дабрачынная акцыя «З усмешкай у школу».

Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў прысутных і адзначыў, што незалежна ад веравызнання неабходна дзяліцца з тымі, каму патрэбна падтрымка і дапамога.

Дзякуючы добразычлівасці і ахвярнасці глыбоцкіх парафіянаў, 45 малазабяспечаных сем’яў з глыбоцкай парафіі атрымалі падарункі: школьныя прылады, абутак, адзенне, салодкія прысмакі.

Ад імя бацькоў словы ўдзячнасці выказала шматдзетная маці Вольга Рабкоўская: «Ад усяго сэрца дзякую Богу, чулым парафіянам і валанцёрам «Карытас». Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што ў школу мы пойдзем з усмешкай».

glybokaje_caritas_akcja4

Пасля дзеці і бацькі прынялі ўдзел у св. Імшы, падчас якой святар блаславіў вучняў і асвяціў школьныя прылады.

Валанцёры парафіяльнага “Карытас” таксама наведалі дом сямейнага тыпу Грабко ў Петрунове і прыёмную сям’ю Высоцкіх у Глыбокім.

glybokaje_caritas_akcja2glybokaje_caritas_akcja7

Даната Матушова, тэкст
Карына Шпак, фота

для друку для друку