- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

З Полацка вырушыла пілігрымка да росіцкіх пакутнікаў

rosica [1]Католікі Віцебскай дыяцэзіі 2 жніўня вырушылі з Полацка ў пешую пілігрымку ў Росіцу ў Верхнядзвінскім раёне, каб 5 жніўня далучыцца да католікоў з розных мясцінаў, што збяруцца ў росіцкім санктуарыі, каб ушанаваць памяць пакутнікаў, – ксяндзоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, знішчаных нямецкімі карнікамі ў 1943 годзе, паведамляе krynica.info [2]

Звычайна ў Росіцу накіроўваюцца пілігрымкі з усіх беларускіх парафіях, у якіх працуюць манахі-марыяне, аднак гэтым разам з Полацка вырушыла зборная пілігрымка – вялікая частка актыўных вернікаў толькі ўначы вярнулася з Кракава з Сусветных дзён Моладзі. Католікі розных узростаў, – пераважна, моладзь, – з Барысава, Жодзіна, Оршы, Мінска, Друі, – сабраліся ў Полацку. Усяго 53 чалавекі. Душпастырам пілігрымкі стаў святар з Оршы – а. Аляксандр Жарнасек MIC.

Перш чым пілігрымы са спевамі праслаўлення вырушылі ад полацкага касцёла святога Андрэя Баболі, адбылася святая Імша, падчас якой у гаміліі святар прапанаваў паразважаць пра дарогу ў Пісанні – панятак, які стаўся неад’емнай часткай рэлігійнасці і веравызнання ад Абрагама, якому Гасподзь прапанаваў у пошуках еднасці з Небам пакінуць дом і рушыць у шлях. Таксама і Хрыстос увесь час знаходзіцца ў дарозе, Ён не прапаведуе ў адным і тым жа месцы”, – падкрэсліў святар.

Яшчэ адзін аспект руху а. Аляксандр Жарнасек прапанаваў прааналізаваць на прыкладзе святога Пятра, які спачатку выказвае жаданне і гатоўнасць ісці да Госпада па вадзе, а пасля губляе пэўнасць у Ім і пачынае тануць.

Rosica_2 [3]

«Пётр не тоне, пакуль не адводзіць вачэй ад Госпада, і пачынае ісці на дно, калі пераключае ўвагу на ветры і хваляванне возера», – падкрэсліў святар.

У першы вечар вернікі спыняцца на прыпынак у Дзісне, апошнім прыпынкам стане Верхнядзвінск.

4 жніўня свой шлях да Росіцы распачнуць і пілігрымы з Мёраў

Нагадаем, што урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня ў 18.00 святой Імшой для пілігрымаў. Больш падрабязна з праграмай урачыстасцяў можна пазнаёміцца тут>> [4]