З Глыбокага ў Будслаў прыйшло 220 пілігрымаў (відэа)

Дарога да будслаўскай святыні заняла 3 дні.

За такі кароткі прамежак часу вельмі істотна мянялася надвор’е. Калі ў пятніцу 29 чэрвеня была моцная спёка, то ў суботу ўжо значна пахаладала, а ў нядзелю амаль цэлы дзень ішоў дождж і быў даволі моцны вецер.

Але нягледзячы на гэта, больш за дзве сотні глыбоцкіх вернікаў прыйшло да будслаўскай святыні, каб пакланіцца абразу Маці Божай. У гэтым годзе ў пілігрымцы было шмат дзяцей, якія разам з дарослымі прайшлі гэты шлях. Разам з парафіянамі ішлі святары і манахіні: ксяндзы Іван Кароткін, Мікалай Ціхановіч, Віталь Галец, Дзмітрый Рацько, пралат Аляксандр Рагіня, і сёстры Ганна Блышко і Алена Сурвіла.

Улічваючы тое, што ксёндз Аляксандр Рагіня зараз узначальвае дыпламатычную місію Ватыкана ў Рэспубліцы Чад, а сястра Алена служыць у Грузіі, глыбоцкую пілігрымку можна назваць міжнароднай.

Зміцер Лупач, тэкст і відэа
Леанід Юрык, фота

для друку для друку