З Браслава ў Росіцу вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў

volodia_baikers5 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава вырушыць першая пілігрымка матацыклістаў.

Перад выездам у браслаўскім касцёле адбудзецца малітва за памерлых жыхароў Росіцы, а таксама за загінуўшых матацыклістаў. Выезд з Браслава ў 15.30, паведамляе waladarka.by

У Росіцы пасля святой Імшы адбудзецца матапрабег да месца спалення жыхароў вёскі разам з айцамі Антоніем і Юрыем.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары:

+375295770038 кс. Уладзімір

для друку для друку