«З Богам у дарослае жыццё»: нарачанскія выпускнікі падзякавалі Богу за гады навучання ў школе

RxjRq2NyL8Thumbnail5_4У суботу, 30 мая, у Нарачы  адбылася  святая Імша — падзяка за гады навучання ў школе і просьба аб Божым благаслаўленні і добрай здачы экзаменаў для выпускнікоў нарачанскіх школ.

Прыгожая традыцыя цэлебраваць Імшу-падзяку за выпускнікоў  існуе ў Нарачы ўжо дванаццаць гадоў. Перад шляхам у дарослае жыццё маладыя хлопцы і дзяўчаты прыходзяць у касцёл, каб даручыць свой лёс Пану Богу.

Як інфармуе парафіяльны сайт, адразу пасля свята Апошняга званка ў школе выпускнікі дзвюх нарачанскіх школ спяшаліся ў касцёл, каб разам з бацькамі, роднымі, блізкімі, настаўнікамі  дзякаваць за атрыманыя веды і прасіць Божага благаслаўлення не толькі на экзаменацыйную кампанію, але і на ўсё  жыццё.

Разам з благаслаўленнем у падарунак выпускнікі атрымалі абразік Святога Яна Паўла ІІ з пажаданнем, каб гэты ўлюбёны Святы нарачанскай моладзі быў іх апекуном праз усё жыццё.

NuXjbnUP9vThumbnail5_8 PTpMv7xeokThumbnail5_13 RPuMD89O9MThumbnail5_0

для друку для друку