Юбілейны турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боска» адбудзецца ў Мінску

kubak dona bosko jpgЗ 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боска (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боска».

Турнір пройдзе ў два этапы:

1) з 1 па 16 снежня
2) з 8 па 16 студзеня

Гульнявыя дні: аўт 17.00 – 21.00, сер 17.00 – 21.00, чац 17.00 – 21.00, сб 14.30 – 16.30.

У турніры ўдзельнічаюць каманды, узрост гульцоў якіх не менш за 16 гадоў. У поле гуляюць брамнік і 3 палявыя гульцы (могуць быць таксама запасныя гульцы, усяго склад каманды не больш за 7 чалавек).

21 лістапада ў араторыі ў 18.40 пройдзе збор, дзе будзе адбывацца лёсаванне. Таксама будуць абмяркоўвацца правілы і даты гульняў. На зборы павінен прысутнічаць прынамсі адзін прадстаўнік ад каманды (пажадана капітан).

Унёсак за ўдзел 280 тыс. руб. з каманды за ўвесь турнір (унёсак трэба прынесці на лёсаванне).

Кантактныя тэлефоны:

+375 25 658 51 09;  +375 29 258 77 62 (Улад).

Рэгістрацыя каманд праходзіць да 18 лістапада. Колькасць каманд абмежавана да 16.

Неабходна пазначыць наступныя дадзеныя:

  • імя кантактнай асобы;
  • кантактны нумар тэлефона;
  • назва каманды;
  • эмблема каманды;
  • колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.

Каб падаць заяўку для ўдзелу каманды ў турніры, неабходна запоўніць форму Zayawka-kdb5 на savio.sdb.by.

Заяўкі дасылаць на адрас: football@sdb.by.

sdb.by

для друку для друку