Юбілейнае спатканне Легіёна Марыі прайшло ў Шуміліне

szumilina_legion3813 мая 2016 года шумілінская парафія Маці Божай Фацімскай і святога Язафата Кунцэвіча адзначыла парафіяльны фэст.

Гэты дзень стаў вельмі значным:

99 гадоў таму адбылася першае аб’яўленне Маці Божай тром пастушкам у партугальскай вёсцы Фаціма;
16 гадоў таму іерарх Віцебскі біскуп Алег Буткевіч прыняў святарскае пасвячэнне;
20–годдзе свайго існавання адзначыў Легіён Марыі Віцебскай курыі.

Касцёл быў упрыгожаны мноствам кветак. Прыехалі госці з розных куткоў Беларусі: Мінск, Магілёў, Віцебск, Маладзечна, Смаргонь, Глыбокае, Відзы, Ахрэмаўцы, Обаль і бліжэйшыя вёскі.

Сустрэчы распачалася малітвай легіянераў. Потым адбылася канфэренцыя, на якой чальцы Легіёну Марыі з розных парафій Беларусі дзяліліся вопытам сваёй працы і сваімі дасягненнямі.

szumilina_legion18

Святочную Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Напрыканцы прысутныя вернікі павіншавалі іерарха з гадавінай святарства.

Потым адбылася працэсія вакол касцёла з ружанцовай малітвай. Пасля чаго прысутных чакаў невялікі канцэрт, на якім артысты вельмі прыгожа спявалі песні на розных мовах – беларускай, рускай, украінскай, на іўрыце. Гучала такая цудоўная музыка, што амаль ніхто не мог застацца на месцы і пачыналі танчыць.

szumilina_legion39szumilina_legion46

Гаспадары таксама не забыліся аб тым, што госці прыехалі здалёк, а час свята быў вельмі доўгі і таму прыгатавалі вельмі смачную вячэру. І толькі калі стала цёмна, госці пачалі збірацца да дому.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку