Які вобраз сапраўднага каталіка?

katolikКалі Вы думаеце пра сапраўднага католіка, што першае прыходзіць Вам на розум? Магчыма, хто-небудзь з тых, хто, як мінімум, штотыднёва наведвае св. Імшу, кожны дзень крыху моліцца, і калі-некалі чытае духоўную літаратуру.

Аднак, хто такі сапраўдны католік? Можа, нехта, хто прыслужвае на св. Імшы, ці спявае ў хоры, ці вучыць ў нядзельнай школе, ці належыць да пэўнай рэлігійнай арганізацыі, ці ўдзельнічае ў рэлігійных падзеях і святах; ці выконвае ўсё гэта адначасова? Гэта дакладнае апісанне?

Вядома, так. Храмы не могуць функцыянаваць без прысвячэння часу і таленту цэлагу шэрагу парафіян. І мы правільна кажам пра сапраўдную парафію, у якой праходзіць шмат парафіяльных мерапрыемстваў, дзе ўдзельнічае мноства людзей. Але пераважная большасць каталікоў не бярэ, ды і не можа ўзяць на сябе ролі, якія былі апісаныя вышэй.

Многія шмат гадзін працуюць, можа нават у некалькіх месцах адначасова, а таму не маюць шмат вольнага часу. Акрамя таго, ім трэба шмат энергіі і на тое, каб быць добрымі мужам ці жонкай, быць добрымі бацькамі.

Праз немагчымасць удзяляць большай колькасці часу парафіі, некаторыя каталікі адчуваюць сябе менш важнымі. Ці можна быць сапраўдным каталіком без удзелу ў парафіяльнай дзейнасці?

Вядома, можна. Многія каталікі не ведаюць, што ёсць цэлая катэгорыя непарафіяльных мерапрыемстваў, якія называюцца «апостальствам ». Хто такі «апостал»?

Гэта кожны хрысціянін, які нясе сваю веру ў звычайнае, паўсядзённае жыццё. Добры муж, жонка, бацька або маці, якія шмат працуць ў сваім сямейным пакліканні, з’яўляюцца апосталамі.

Дворнік ў мясцовай школе, які з’яўляецца ўзорным хрысціянінам; лекар, які імкнецца прынесці хрысціянскую этыку ў сваю працу; медсястра, якая нясе любоў Хрыста да хворых пацыентаў; добры хрысціянскі адвакат, які прытрымліваецца высокіх этычных стандартаў; сацыяльных работнік, які бачыць Хрыста ў малазабяспечанных; прыбіральшчыца ў гатэлі, якая прысвячае сваю працу Богу; каталіцкі палітык, які прыносіць сваю веру ў палітычны працэс, — усе яны свецкія апосталы. Магчыма, гэтыя людзі наведваюць касцёл толькі ў нядзелю, але яны практыкуюць сваю веру праз 24 гадзіны 7 дзён у тыдні.

Вера дазваляе ўсім ахрышчаным быць сапраўднымі каталікамі. Гэта ідэя зыходзіць з Другога Ватыканскага Сабору і шэрагу касцёльных дакументаў тых часоў. Папа Ян Павел II ў 1988 годзе выдаў эпахальны дакумент пад назвай «Свецкія ўдзельнікі веры Хрыстовай».

У дакуменце гаварылася аб свецкай дзейнасці ў імя Касцёла. Гэты ж дакумент заклікае усіх каталікоў узяць на сябе адказнасць за жыццё Касцёла. Але яшчэ большы акцэнт кладзецца на тым, што кожны каталік павінен быць свецкім апосталам. Кожны Папа, пачынаючы з Другога Ватыканскага Сабору падкрэслівае і спрыяе свецкаму апостальству, заклікаючы ўсіх каталікоў унесці свой уклад у тое, каб Хрыстос быў у «свецкіх» месцах, дзе яны жывуць і працуюць.

Таму, калі Вы каталік, які не можа прыйсці на св. Імшу часцей, чым раз на нядзелю, але аддае сваю хрысціянскую душу і сэрца «свецкім» мерапрыемствам, то вы сапраўдны каталік.

grodnensis.by

для друку для друку