Як вызваліцца ад алкагалізму?

Вячаслаў Януковіч з Дзеркаўшчыны (Глыбоцкі р-н Віцебскай вобласці) доўгія гады пакутаваў ад страшнай залежнасці – алкагалізму. Ён пражыў няпростае жыццё і захацеў падзяліцца сваімі думкамі і перажываннямі з чытачамі “Каталіцкага Весніка”. Вячаслаў не п’е ўжо восем гадоў і за сваю цвярозасць дзякуе Богу і сябрам.

IMG_3190_1

— Вячаслаў, прызнацца ў сваёй слабасці на ўсю краіну – гэта подзвіг. Чаму Вы рашыліся на гэта?

— Мне няма чаго баяцца і саромецца сёння, калі я цвярозы. Я зразумеў сваю праблему, і з дапамогай добрых людзей мне ўдалося пераадолець яе. Таму хачу падзяліцца сваім вопытам з іншымі. Магчыма, гэтае інтэрв’ю каму-небудзь таксама дапаможа стаць на шлях выпраўлення.

— Калі пачалася Ваша сумная гісторыя?

— Цяжка дакладна акрэсліць пачатак алкагалізму. Разумееце, такога ж не бывае, што выпіў бутэльку віна – і ты ўжо алкаголік. Пераўтварэнне ў алкаголіка, як і вяртанне да цвярозасці – гэта ўсё працэс, расцягнуты на гады. Але калі казаць пра прычыны майго алкагалізму, то яны падобныя да прычыны большасці алкаголікаў савецкага пакалення. У савецкі час зарплата плацілася стабільна, дысцыпліны на працы залішняй не было, а гарэлка была танная. Там, дзе я працаваў, захоўвалася ўстойлівая традыцыя: кожную пятніцу пасля працы збірацца ў гаражы і выпіваць. Таму мой алкагалізм пачаў запускаць карэнне дзесьці ў 1988-м годзе. Гэта не заўважаецца. Спачатку сяброўская кампанія, п’еш раз на тыдзень, а праз нейкі час ужо і ў самоце выпіваеш, і п’янкі расцягваюцца на дні. Акрамя таго, у тыя часы самагонка была свайго кшталту валютай. Ёй разлічваліся за нейкія паслугі, за дапамогу ў сельскай працы. Без гарэлкі не абыходзіліся ніякія святы: і дзень народзінаў, і Дзень Перамогі, і 8 Сакавіка.

— Ведаю, што Вы не п’яце з 2008 года. Можна падлічыць, што стаж выпівання ў Вас даволі вялікі – 20 гадоў. Якім чынам спрабавалі Вы перамагчы гэтую звычку?

— У пэўным часе я зразумеў, што з гэтым трэба нешта рабіць, і таму згадзіўся на “падшыванне”. Мне пад скуру пад левай лапаткай ушылі 10 таблетак і папярэдзілі, што ў выпадку, калі сарвуся, наступствы могуць быць згубнымі для здароўя. І ведаеце, што? Я не піў тры гады. Роўна столькі, колькі прадугледжвала гэтае лячэнне. Але потым хтосьці пачаставаў віном, і патроху я зноў уцягнуўся ў гарэлку.

— Значыць, розныя “кадзіроўкі” і “падшыванні” ўсё-такі слаба дапамагаюць?

-А як можа дапамагчы страх? Страх скончыўся, і я зноў запіў.

IMG_3180_1

— Што ж Вас уратавала?

— За сваё ацаленне ад алкагалізму я ўдзячны айцу Вальдэмару Куяве, які тады працаваў у нашай парафіі. Неяк я прыйшоў да яго і ў роспачы сказаў: “Ойча, дапамажыце мне. Я хачу кінуць піць, але не магу. Што мне рабіць?” Тады ён параіў мне звярнуцца ў Таварыства Ананімных Алкаголікаў. Іх сустрэча якраз адбывалася ў Дзеркаўшчыне. Потым я паехаў на спатканне ў Глыбокае, і з гэтага часу пачалося маё аздараўленне, хоць я дакладна разумею, што вылечыцца ад алкагалізму нельга. Можна толькі ўзяць гэтую хваробу пад свой кантроль. Я ніколі не змагу выпіць ніякага алкаголю. Адзіны кілішак віна ці гарэлкі – і я зноў сарвуся. Таму лекі ад алкагалізму толькі адны – гэта поўная цвярозасць і праграма 12 крокаў Таварыства Ананімных Алкаголікаў.

— Што самае цяжкае ў выхадзе з алкагалізму?

— Першы год. Ён вельмі цяжкі, таму што існуюць спакусы выпіць. Ніхто табе не верыць, што ты кінуў піць. Я памятаю, на маім месцы працы, калі я не піў ужо год, мяне ўсё роўна пазбавілі прэміі за п’янства. Начальства проста лічыла, што я пускаю ім пыл у вочы, і па старой завядзёнцы вось так мяне грашова пакаралі. Ведаеце, мне нават і ў АА не ўсё адразу ўдавалася. Пасля месяца сустрэч я сарваўся і запіў. Але 2008 год быў апошнім, калі я пакаштаваў гарэлку. Да гэтага часу я не п’ю алкаголю зусім. У лістападзе адзначаю свой падвойны дзень нараджэння. 22 лістапада я нарадзіўся і ў лістападзе таксама перастаў піць. Цвярозае жыццё – гэта новае жыццё для мяне.

— Дык што павінен зрабіць перш-наперш чалавек, які мае праблемы з алкаголем, каб стаць на шлях выпраўлення?

— Прызнацца ў сваёй бяссільнасці і звярнуцца па дапамогу да Бога. Затым неабходная падтрымка супольнасці. Яе можна знайсці ў групах АА, якіх цяпер даволі шмат у Беларусі. Там ананімна збіраюцца людзі з такімі ж праблемамі, каб адно аднаго падтрымаць. Я сёння таксама шчыра дзякую ўсім, хто мяне падтрымліваў. Дзякую Богу і дзякую сваёй сям’і, асабліва жонцы, якая цярпела мяне, алкаголіка, і не кінула, а засталася са мной. Дзякую святарам і асабліва айцу Вальдэмару, які паказаў мне шлях да цвярозага жыцця. І, безумоўна, я вельмі ўдзячны сябрам з супольнасці Ананімных Алкаголікаў за тое, што былі і ёсць побач са мной у цвярозасці.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота

12 Шагов Ананимных Алкоголиков

  1. Мы признали своё бессилие перед алкоголем, признали, что мы потеряли контроль над собой.
  2. Пришли к убеждению, что Сила более могущественная, чем мы, может вернуть нам здравомыслие.
  3. Приняли решение препоручить нашу волю и нашу жизнь Богу, как мы Его понимали.
  4. Глубоко и бесстрашно оценили себя и свою жизнь с нравственной точки зрения.
  5. Признали перед Богом, собой и каким-либо другим человеком истинную природу наших заблуждений.
  6. Полностью подготовили себя к тому, чтобы Бог избавил нас от всех наших недостатков.
  7. Смиренно просили Его исправить наши изъяны.
  8. Составили список всех тех людей, кому мы причинили зло, и преисполнились желанием загладить свою вину перед ними.
  9. Лично возмещали причинённый этим людям ущерб, где только возможно, кроме тех случаев, когда это могло повредить им или кому-либо другому.
  10. Продолжали самоанализ и, когда допускали ошибки, сразу признавали это.
  11. Стремились путём молитвы и размышления углубить соприкосновение с Богом, как мы понимали Его, молясь лишь о знании Его воли, которую нам надлежит исполнить, и о даровании силы для этого.
  12. Достигнув духовного пробуждения, к которому привели эти шаги, мы старались донести смысл наших идей до других алкоголиков и применять эти принципы во всех наших делах.

Группы АА в Витебской области

г. Витебск

ВОЗРОЖДЕНИЕ. Улица Гагарина, 46а, костел Св. Антония. Вторник, пятница – 19-00, воскресенье (открытое собрание) – 15-00. (8 033) 696 45 88. aa.vitebsk@mail.ru

г. Верхнедвинск

НОВАЯ ЖИЗНЬ. (08.05.2010). Улица Советская, костел. Воскресенье – 11.30. (8 029) 817 49 89, (8 021) 515 00 72

г. Новополоцк

ЛОТОС, Костел. Вторник, пятница – 18-30, воскресенье – 15-00. (8 029) 215 58 01

г. Орша

ВЫХОД ЕСТЬ. Улица Советская, 6, костел. Вторник, пятница – 18-00. (8 029) 763 18 50, (8 029) 897 93 03

e-mail: Alexeev1977@mail.ru

д. Удело

ДОВЕРИЕ. Улица Набережная, 2, костел. Воскресенье – 18-00, (8 029) 299 13 48

г. Глубокое

ТОЧКА ОТСЧЕТА. Улица Советская,5, воскресная школа при костеле. 211800 Витебская обл., г. Глубокое, а/я 8. Воскресенье – 14-00. (8 029) 519 03 21

г. Браслав

ИСТИНА. Улица. Советская, 3. Воскресенье – 10-00. (8 033) 359 97 02. e-mail: istina.braslav@yandex.by

Адреса групп АА в других городах Беларуси можно узнать по телефонам:

+375 17 206 79 14, +375 29 276 83 17, +375 44 780 73 29

Или на сайте: http://aabelarus.org

для друку для друку