Як выглядае штодзённасць міністрантаў у Ватыкане?

Няма такой другой групы ў Ватыкане. Яе члены ўдзельнічаюць у моцнай, духоўнай, інтэлектуальнай і жыццёвай фармацыі. Яны абавязаліся ахвярна служыць Папе Францішку. Знаёмцеся з міністрантамі Ватыкана.

Група Алліеві, якая абʼядноўвае хлопцаў-падлеткаў, пачала сваю працу ў 2010 годзе і належыць таварыству св. Пятра і Паўла. Стварыў яе ў 1971 годзе Папа Павел VI. Сёння таварыства займаецца дабрачыннасцю і літургічнай службай падчас цырымоній у Ватыкане.

Хто гэтыя маладыя людзі? У іх статуце ўпісана традыцыя старой пяхоты Ватыкана, якая палягае на «сведчанню хрысціянскага жыцця, апостальстве і вернасці Папе».

«У нас няма ўрокаў, але мы вучымся таму, як трэба пражыць сваё жыццё ў служэнню іншым. Найлепшым прыкладам такога падыходу зʼяўляецца Езус Хрыстус», – кажа Андрэа Барві, віцэ-прэзідэнт группы Алліеві.

Служба пры алтары, падрыхтоўвае маладых людзей да разумення значэння і важнасці святой Імшы, асабліва калі дапамагаюць у падрыхтоўцы папскіх літургічных цырымоній. Праз тры гады, міністранты складаюць прысягу і становяцца паўнапраўнымі членамі группы.

«Калі я ўпершыню прыйшоў на плошчу св. Пятру, каб прыслугоўваць на св. Імшу, я адчуў дрыжыкі па спіне. Бо я не быў тут у якасці пілігрыма, але як памочнік Папы. Гэта былі вялікія эмоцыі«, – кажа 19-гадовы Андрэа Верардзі.

Міністранты дапамагаюць таксама бедным і імкнуцца быць бліжэй да патрабуючых. Ларэнца Фанторы ніколі не думаў пра пакінутых пакуль не далучыўся да Алліеві. Мы бачым наколькі важнымі зʼяўляюцца акты міласэрнасці і ўдзячныя за тое, што кожны месяц можам ісці да бедных, ажыццяўляючы на практыцы шмат разоў пачутыя словы Папы Францішка.

Хлопцы, якія далучаюцца да групы, часта знаходзяцца на розных этапах свайго рэлігійнага жыцця. Некаторым з іх не даводзілася мець справу з пастаянным удзелам у рэлігійнай практыцы. Іншыя змяняюць свой погляд на ролю катэхізацыі і дапамогі патрабуючым.

«Калі я пачаў вывучаць катэхізіс, то даведаўся шмат новага пра сябе самога. Пачаў разумець духоўнасць і адкрыўся ў размовах на тэму веры з сямʼёй і сябрамі», – кажа Ларэнца Фанторы. Згаджаецца з ім і Андрэа Верардзі: «Я сутыкнуўся з праблемай таго, як распавядаць сваім сябрам пра Хрыста, але дзякуючы групе Аліеві, я навучыўся гаварыць пра сваё духоўнае жыцця з іншымі людзьмі. Для мяне гэта самае галоўнае».

Іх заступнікам зʼяўляецца бл.П’ер Джорджа Фрассаці. Па яго прыкладу міністранты з Ватыкана раз у месяц удзельнічаюць у горных экскурсіях, падчас якіх пазнаюць духоўнасць бенедыктынаў або францысканцаў. «Тады я магу пакінуць усе свае праблемы, штодзённыя клопаты ў Рыме і быць у супольнасці сяброў і агульнай малітве», – кажа Верардзі. Але малітва і экскурсіі гэта яшчэ не ўсё. У 2016 годзе хлопцы заснавалі гэльскую футбольную каманду. І сёння яны прадстаўляюць колеры Ватыкана ў розных складаных спаборніцтвах.

Ларэнца Фанторы пералічвае тры галоўныя рэчы, якія ён атрымлівае беручы ўдзел у групе Алліеві. «Я знайшоў надзею ў супрацоўніцтве з іншымі міністрантамі аднагодкамі. Па-другое, дапамога Папу – гэта вельмі важны вопыт і па-трэцяе, вывучэнне навукі Касцёла пашырылі мае гарызонты».

«Навучыўся слухаць і любіць бліжняга. Алліеві зʼяўляецца маім другім домам, і тут я знаходжу спакой у малітве», – дадае Андрэа Верардзі.

deon.pl
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку