Як у Рыме адзначаюць урачыстасць Беззаганнга Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

У апошнія дзесяцігоддзі ў Рыме склалася пэўная традыцыя святкавання ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця НПМ, якая збірае дзясяткі тысяч рымлян і ўсю гарадскую ўладу, паведамляе партал Credo. Галоўным месцам святкавання з’яўляецца статуя Багародзіцы, якая ўзвышаецца на Іспанскай плошчы ў Рыме, адным з найбольш наведвальных турыстамі месцаў.

8 снежня раніцай першымі аддаюць гонар Беззаганнай Панне рымскія пажарныя. Яны, пад гукі сірэн, падымаюцца па пажарнай лесвіцы, каб ускласці вянок кветак ля стоп самай статуі. Пасля іх ля падножжа калоны ўскладаюць вянкі прадстаўнікі іншых арганізацый, царкоўных брацтваў і асацыяцый.

papa_statua_storta

Пасля поўдня на плошчу прыбывае Святы Айцец, каб ушанаваць Найсвяцейшую Багародзіцу. У гэтым годзе Папа прыедзе на плошчу крыху пазней, чым звычайна, таму што раніцай Пантыфік ўзначаліць святую Імшу на плошчы Святога Пятра з нагоды пачатку надзвычайнага Святога Года Міласэрнасці і адкрые Святыя Дзверы Ватыканскай базілікі. А ўвечары на Іспанскай плошчы Рыма Папа ўскладзе кветкі да падножжа статуі Панны Марыі.

Нагадаем, дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны Папам Піем ІХ 8 снежня 1854 года ў Апостальскай канстытуцыі «Ineffabilis Deus». У 1857 годзе, у гонар догмату аб Беззаганным Зачацці, на Іспанскай плошчы ўсталявалі высокую гранітную калону, якую вянчае бронзавая статуя Панны Марыі.

для друку для друку