Як спалучыць веру і навуку?

4964e9b346f85d6d83fd66afce3ce31132f693bd “Я студэнтка. Чым больш я займаюся навукай, тым слабейшай становіцца мая вера. Як мне быць? Дапамажыце, калі ласка”. Ганна

На пытанне адказвае а. Зміцер Чарнель CSsR:

 – Навука і вера не павінны супярэчыць адна адной. Вера нам кажа пра прычыны, навука – пра механізмы. Вера адказвае на пытанне “чаму?”, а навука – “як?” Св. Ян Павел ІІ у энцыкліцы «Fides et ratio» пісаў: «Вера і розум – гэта нібы два крылы, на якіх дух чалавечы ўзносіцца да сузірання праўды, бо Сам Бог прывіў людскому сэрцу прагу пазнання праўды, а таксама пазнання Яго самога». Паводле св. арцыбіскупа Ансельма Кентэрбэрыйскага, прымат веры не забараняе розуму весці самастойныя пошукі. Прага спасцігнуць ісціну загадвае розуму ісці ўсё далей; розум здзіўляе сваімі няспынна ўзрастальнымі магчымасцямі пашыраць гарызонты свайго пазнання. Але разам з тым розум таксама ў стане заўважыць, дзе заканчваецца яго шлях.

Розум, пазбаўлены дапамогі Аб’яўлення, асуджаны на блуканне вакольнымі шляхамі, у выніку чаго ён мае пагрозу страціць сваю канчатковую мэту. Вера, пазбаўленая падтрымкі розуму, сканцэнтроўваецца больш на пачуццях і перажываннях, таму ўзнікае небяспека, што яна страціць свой універсальны характар. Глыбіні веры павінна адпавядаць адвага розуму.

для друку для друку