Як не спазніцца з дзецьмі на нядзельную св. Імшу?

Гэта няпростае пытанне. Асабліва, калі паставіць яго чалавеку, які сістэматычна забягае ў касцёл у «мыле» і мае ў запасе вагон апраўданняў, пачынаючы ад «пакуль усіх збярэш» і заканчваючы пошукамі месца для паркоўкі.

На самай справе, калі падумаць, то ў спазненні ёсць толькі адна прычына – дрэнна разлічаны час. Як гэта змяніць?

1. Раней прачынайцеся

Пачнём з відавочнага. Тым, хто ходзіць на св. Імшу раніцай, прыходзіцца рана прачынацца. Вядома, гэта справа няпростая. Асабліва, калі нядзеля – гэта ваш адзіны выходны або калі даводзіцца прачынацца па некалькі разоў за ноч да немаўля.

2. Рыхтуйце просты сняданак

Кожная мама любіць дагаджаць сваім дзецям у ежы, аднак нядзельная раніца – не час для зацяжнога сняданку. Ён адымае шмат часу, і дзеці прывязваюцца да кухоннага стала.

3. Плануйце

Мабыць, не пашкодзіць падрыхтаваць загадзя вопратку і прадумаць «дублёраў» у выпадку змены надворʼя. Вельмі рэкамендую яшчэ вечарам знайсці ўсе шапкі, шалікі і пальчаткі, калі за акном зіма ці позняя восень. Таму скажу вам шчыра: пошукі ўсёй гэтай дробязі перад самым выхадам з хаты не толькі крадуць каштоўны час, але і ладна даводзяць да шаленства.

4. Размяркуйце абавязкі

Прынцып «хочаш, каб было хутка – зрабі сам» тут не працуе. Не бярыце на сябе ўсё. Прыцягвайце да «збораў» усіх членаў сямʼі – размяркуйце абавязкі, дапамагайце ўказаннямі. Галоўнае, каб усе члены сямʼі своечасова пераступілі парог святыні цэлымі і не пасварыліся (але калі б што, то знак супакою падчас св. Імшы стане падставай абʼяднацца зноў).

5. Будзьце гатовыя да форс-мажор

Вядома, здараюцца і форс-мажоры. Напрыклад, ваша дзіця выбягае першым з дому (таму што павінна быць першым і ўсё тут) і адразу прызямляецца ў лужыну. Ці ёй вельмі трэба папіць прама на парозе і аблівае сябе. Ці яшчэ шмат розных варыянтаў, якія бясспрэчна вядомыя ўсім, хто мае дзяцей. Таму ж варта мець у запасе некалькі лішніх хвілін, улічваючы такія выпадкі.

Нядзельныя раніцы не павінны быць «шалёнай». Як бачым ёсць шмат спосабаў, каб правесці яе ў супакоі. Паспрабуйце. І ваша сямʼя зможа прыйсці ў касцёл своечасова.

Поспехаў нам усім у спаборніцтве з часам.

Па матэрыялах CREDO

для друку для друку