Як маліцца, калі не атрымоўваецца зачаць дзіця?

dziciaПадкажыце, як маліцца, калі не атрымоўваецца зачаць дзіця.
Ірына, 35 гадоў

Малітва да св. Рыты

Добры Ойча, Творца сусвету, прызнаю, што ўсё, створанае Табою — цудоўна, і Ты благаславіў мужчыну і жанчыну, каб пладзіліся і засялялі зямлю. Дзякуем Табе за жаданне мець дзяцей, якое Ты ўклаў у нашыя сэрцы. Аддалі ад нас бясплоддзе і любую хваробу, якая не дазваляе нам цешыцца сваімі дзецьмі. Дай нам, як бацькам святой Рыты, радасць нараджэння дзіцяці. Пане, Божа жыцця, асвяці розум навукоўцаў, каб вынайшлі спосаб лячэння бясплоддзя, і дапамажы ім з удзячнасцю і павагай адносіцца да таямніцы чалавечага жыцця. Пане, Божа Абрахама, які так многа разоў дазваляў бясплодным радзіць, благаславі нашае сужанства і дай нам радасць, як святой Рыце, бачыць наш дом, перапоўнены радасцю ад прысутнасці дзіцяці. Ойча, з ахвотаю прымаем Тваю волю. Будзь благаслаўлёны цяпер і навекі. Амэн.
Ойча наш…
Вітай, Марыя…
Хвала Айцу…

Паводле «Слова Жыцця»

для друку для друку