Як ксёндз у Латвіі чалавека на дудзе іграць заахвоціў

Пра гэта  распавёў госць з Латвіі Юрыс Ліпсніс.

Спадар Юрыс удзельнічаў у ІІ Міжнародным фэсце дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 4 па 6 мая 2018 года. Падчас гэтага фэсту ён і распавёў пра цікавы выпадак, які змяніў яго жыццё:

— Мы аднавілі гэту традыцыю чатыры гады таму. У 2009 годзе наш рэгіён уключылі ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЕСКА. А ў 2013 годзе наш каталіцкі ксёндз купіў дуды, даў іх мне і кажа: “Усё, прыйшоў час адраджаць гэту традыцыю!”.

Спачатку мая жонка паспрабавала, у яе атрымалася. Зараз нас ужо сямёра дудароў. Мы іграем на дудах, у нас ёсць адзін барабаншчык, яшчэ два дудары вучацца. Так што наша кампанія ўзрастае.

Юрыс Ліпсніс прадстаўнік суйтаў – каталіцкага насельніцтва Алсунгскага краю, якое па культуры, традыцыях і мове адрозніваецца ад астатняга насельніцтва Латвіі. На працягу стагоддзяў суйты ўяўлялі сабой каталіцкую выспу ў пратэстанцкай Курляндыі.  У суйтаў захаваліся ўнікальныя традыцыі і рэчы, якіх няма на астатняй тэрыторыі Латвіі. Таму ў 2009 годзе гэты рэгіён і быў уключаны ў Спіс нематэрыяльных каштоўнасцей ЮНЕСКА (UNESCO).

Зміцер Лупач, тэкст і фота

Леанід Юрык, відэа

 

для друку для друку