Як гучыць мелодыя “Магутны Божа” на дудзе (відэа)

Яе выканаў дудар Віталь Воранаў у Удзелаўскім касцёле.

Адбылося гэта ў нядзелю? 6 мая, у апошні дзень ІІ Міжнароднага фестывалю дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”. Віталь Воранаў з’яўляецца галоўным арганізатарам гэтага фэсту, а вёску Удзела ён лічыць сваёй малой радзімай. І хаця ён нарадзіўся ў Мінску, потым жыў у Глыбокім, але кожнае лета прыязджаў на дзядулі і бабулі ў Удзела. У мясцовым касцёле ён прыняў Першую Камунію з рук ксяндза Юозаса Булькі. Зараз Віталь жыве ў Польшчы, але кожнае лета прыязджае на сваю малую радзіму.

Зміцер Лупач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі