Як адраджаюцца храмы

У Горках у парафіі Маці Божай Бялыніцкай 19 верасня ў 12.00, напярэдадні дня ўспаміну Маці Божай Бялыніцкай, які быў устаноўлены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з ініцыятывы святароў Магілёўшчыны, адбудзецца асвячэнне новай капліцы, на якую горацкія каталікі чакалі амаль дзесяць гадоў.

22

У гэты дзень вернікаў Горак наведае дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB.

Капліца паўстала побач з парафіяльным домам і ад пачатку ўяўляла з сябе будынак у не вельмі добрым тэхнічным стане, які стаўся паўнавартасным касцёлам у мініяцюры. Першапачатковыя намеры зрабіць касметычны рамонт пры падтрымцы іншых святароў Магілёўскага дэканата ператварыліся ў суцэльную перабудову будынку, ад ранейшага стану якога, па сутнасці, засталіся толькі сцены.

“Рамонтныя працы занялі амаль год, падзяліўся ўспамінамі душпастыр горацкай парафіі кс. Андрэй Кеўліч, — У чэрвені мінулага года, адразу пасля набыцця будынка, быў заменены дах, залітая цэментная падлога, устаўленыя вокны, праведзеныя газ і вада, завешаныя інтэр’ерныя працы.”

2 (2)

13

Як распавялі парафіяне — працы на тэрыторыі новага месца малітвы каталікоў у Горках не заканчваюцца. Наперадзе – турботы па ўцяпленні фасада, добраўпарадкаванне тэрыторыі, стварэнне сакральнага духу месца, каталіцкая традыцыя ў якім неаднаразова перарывала гвалтоўным умяшальніцтвам гістарычных абставінаў. Шанаваны беларусамі цягам стагоддзяў абраз Маці Божай Бялыніцкай, які існуе сёння ў горацкай парафіі ў копіі, – адна са шматлікіх згубаў Каталіцкай Царквы на Магілёўшчыне, на зямлі якой засталіся руіны велічных касцёлаў – сляды савецкага вандалізму.

Вяртанне веры ў дамы і сэрцы горацкіх каталікоў – справа, веліч якой увасабляецца ў тым ліку фактам пабудовы на гэтай зямлі маленькага храма, наяўнасць якога жывіць яе малітвай.

krynica.info

для друку для друку