“Выводзіла глядзець нас у нябёсы”. Як веруючы сын павіншаваў маму з Днём нараджэння

Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў інтэрнэце…

Мінчанка Тэрэза Баляславаўна Белаблоцкая 29 сакавіка адзначае свой Дзень нараджэння. Пра гэта стала вядома дзякуючы яе 25-гадоваму сыну Артуру, які размясціў у сацсетцы свой верш на адрас мамы. Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў Інтэрнэце, а сапраўдны ад душы і сэрцы напісаны твор, поўны любові да маці.

З гэтым выдатным вершам мы вырашылі пазнаёміць чытачоў. Ён ­– на беларускай мове. Пачытайце, як малады чалавек, каталіцкі вернік, піша аб сваім родным чалавеку, і з якой пакорай разважае пра сябе і жыццё! Напэўна любая мама была б шчаслівая прачытаць такія радкі аўтарства свайго дзіцяці.

З днём нараджэння, мая любая матýля!

Віншýю гэтым вéршам сёння я цябé.

Няхáй жыццё не пралятáе, быццам куля.

Няхáй янó перамагáе ў барацьбé.

Жадáю, каб працягвалася ў шчáсці

На гэтым свéце гэтае Жыццё,

Каб не спатрэбілася ў ім крáсці

Ўсё тóе, што і так тваё,

Каб з кóжным удыхам, кóжную хвіліну

Табé не надакýчыў квéтак пах,

Каб ты дарыла рáдасць сваймý сыну

Тым, што ты цéшышся, жывáя на вачáх,

Бо для мянé, матýля, жыць ты бýдзеш вéчна!

Ўсіх нас на супакóі бýдзеш суцяшáць,

А, менавіта, тых людзéй, што любіш ты сардэчна

І не спыняеш пазітывам зараджáць.

Твой крыж цяжкі, але, няглéдзячы на гэта,

Ты цярпяліва з ім да Бóга нáшага ідзéш.

І хай табé не пазайздрóсціць свецкая кабéта —

Ты данясéш ягó і ў нéбе адпачнéш,

Бо кóжны дзень няспынна Пáну Éзусу малюся,

Аб тым, каб ты заўсёды з Ім былá паўсюль.

Хоць за цябé, матýля, нáват не баюся,

Бо ты даўнó Ямý давéрыла свой руль.

Напэўна, я нікóлі не забýду,

Як прывівáла ты нам прыгажóсць жыцця,

Калі вывóдзіла глядзéць нас у нябёсы.

Ўсімі сіламі захóўвала ў нас дзіця.

Ты з тáтам абвянчáлася ў касцёле,

І гэты шлюб стаў дóбрым прыкладам для нас,

Бо і дагэтуль вы трымáецеся рáзам,

Перамагáючы выпрабáванні ўсе, за гэты час.

Двáццаць дзевяты дзень сакавікá заўсёды свята.

Хай чáста дзень Той выпадáе на вялікі пост,

Але і ад мянé, і ад старэйшага рóднага брáта

Ў гэты дзень заўсёды прагучыць душэўны тост.

Дарэчы. Людзі ёсць, што назывáюць гарады бацькáмі,

Гавóраць: Растóў тáта, мáма жа Адэса.

І мóжа яны бýдуць скрыгатáць зубáмі,

Але мая матýля назаўжды Тэрэса!

Так вéдаю, што áўтар вéрша не зусім культýрны.

Мýсіць, у бýдучыні ідэальней стáну.

Ўсё рóўна бóльш жыцця люблю цябé, матýля.

Прабáч, што чáсам неналéжна я выкáзваю пашáну!

Katolik.life

для друку для друку