Вянчанне цяжарнай

beremennajaХвала Хрысту! Ці можна вянчацца цяжарнай жанчыне? Муж нехрышчоны, але хоча прыняць каталіцтва. Касцёла паблізу няма. Ці можна зрабіць усё адразу: і хрост, і вянчанне? І колькі трэба рыхтавацца? Дзякуй.

Кацярына

На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск):

– Вянчацца можна, толькі патрэбна падрыхтоўка да хросту, якая працягваецца адзін год. Аднак пры неабходнасці можна дамовіцца з мясцовым душпастырам і акрэсліць канкрэтны тэрмін падрыхтоўкі. Таксама не пазней чым за тры месяцы да планаванай даты шлюбу неабходна падаць мясцоваму душпастыру адпаведныя дакументы для заключэння сакраманту сужэнства.

для друку для друку