Вялікі знак з нябёсаў. У Польшчы моцная бура знішчыла вялікую плошчу лясоў, але не пашкодзіла ніводнага крыжа, фігуры святых і стацыі Крыжовай дарогі

Навальніца, якая адбылася ў Кашубах (Польшча), абрынулася таксама на кляштар сясцёр францішканак у Орліку, паведамляе forumdlazycia. Была знішчана велізарная плошча лясоў, увесь парк на могілках, пашкоджаны плот манастыра…

Тым не менш, падаючыя дрэвы не пашкодзілі ні адзін крыж або фігуры Маці Божай і святых, ані стацыі Крыжовай дарогі. На могілках ля кляштару паваленыя на пахаванні дрэвы не парушылі надгробных крыжоў.

Больш фота на сайце сясцёр з Орліка

для друку для друку